Палявыя работы — у комплексе

Палявыя работы — у комплексе

yurec

Выкарыстоўваючы ўсталяваўшаеся спрыяльнае надвор’е, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна працягваюць веснавыя палявыя работы. Праводзяцца работы па ворыве глебы, закрыццю вільгаці, унясенні арганічных угнаенняў, падкормцы шматгадовых траў, сенажацяў і пашаў і іншыя.

Згодна дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на 28 сакавіка ў раёне больш чым на 530 га праведзена ворыва, сярод лідараў на гэтых відах работ — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (278 га), КСУП “Жылічы” (135 га). Закрыццё вільгаці праведзена на 261 га, з іх амаль 218 га — на рахунку працаўнікоў райаграпрамтэхзабеспячэння.
Добрымі тэмпамі вядзецца падсеў шматгадовых траў у КСУП “Чырвоны баец” — выканана 95% ад плана, больш чым на 50% плошчаў праведзены гэтыя работы ў “Добасна-агра”. Падкормку 200 га сенакосаў і пашаў правялі механізатары РАПТЗ, на 150 га — унеслі калійныя ўгнаенні.
Значную ўвагу надаюць у сельгасарганізацыях забеспячэнню якасным насенным матэрыялам. Так, у КСУП “Чырвоны баец” закупілі 15 т “эліты”, РАПТЗ — 5 т.
Па раёне амаль 95% ад задання вывезена арганічных угнаенняў на палі, унесена 151 тыс. т арганікі.
У мінулыя выхадныя некаторыя віды работ у сельгасарганізацыях былі прыпынены па прычыне паніжэння тэмпературы паветра і начных замаразкаў.
Н ягледзячы на поўную гатоўнасць да правядзення ўсяго комплексу веснавых палявых работ з-за пераўвільготненай глебы працаўнікам СВК “Калгас “Ніва” практычна ніколі не ўдаецца распачаць іх у ліку першых. Не выключэнне і сёлетні год.
Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Семашкевіч, праводзіць палявыя работы ім даводзіцца выбарачна, у першую чаргу, там, дзе ўжо падсохла глеба. Гэта ўносіць свае карэктывы ў тэмпы работ, бо пасяўныя плошчы ў гаспадарцы даволі значныя: на 450 га неабходна пасеяць ячмень, на 270 га — зернебабовыя, на 900 га — кукурузу на сілас і на 100 га — на зерне, авёс размесціцца на 100 га, а яравы рапс — на 200 га. Для забеспячэння грамадскага статка кармамі значныя плошчы адведзены пад аднагадовыя травы — 397 га.
Неабходны комплекс работ правялі па падрыхтоўцы 20 га пладовых дрэў сада.
Поўнасцю выканалі план (35,5 тыс. т) па вывазцы арганікі, гэтыя работы працягваюцца і зараз.
Старанна працуе на палетках механізатар-скае звяно: Юрый Сямёнаў правёў падсеў канюшыны, Аляксандр Петранкоў, Васіль Белаглазаў і Сяргей Ярыгін задзейнічаны на вывазцы арганікі, Аляксандр Няфёдаў — на яе пагрузцы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024