Темы

Памяць аб знакамітым земляку

Памяць  аб знакамітым земляку

Orlovskij

На Кіраўшчыне свята шануюць памяць аб славутым земляку, першым старшыні калгаса “Рассвет” Кірылы Пракопавічы Арлоўскім, імя якога зараз носіць гаспадарка. Учора, 30 студзеня, споўнілася 119 гадоў з дня яго нараджэння.
Усе мы добра ведаем этапы  дзіўнага, насычанага лёсу К.П.Арлоўскага, адзначанага дзвюма Залатымі Зоркамі Героя Савецкага Саюза, пяццю ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцягу і шматлікімі медалямі.
Учора піянеры Мышкавіцкай СШ у школьным музеі імя К.П.Арлоўскага нагадалі этапы легендарнага жыцця свайго земляка, жывыя сведкі якога —  многія экспанаты тутэйшай экспазіцыі.

Рабяты ведаюць, што ён быў удзельнікам грамадзянскай вайны ў Іспаніі, савецкім разведчыкам у Кітаі, кіраўніком партызанскага атрада ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Страціўшы з-за ранення абедзве рукі, не скарыўся лёсу, узначаліў калгас у родных Мышкавічах, які вывеў на самыя перадавыя пазіцыі. А вінтоўка і плуг, якія знаходзяцца ля падножжа бюста Кірыла Пракопавіча Арлоўскага, устаноўленага ў цэнтры Мышкавіч — гэта два сімвалы яго чалавечага лёсу.
Школьнікі, нагадваючы радкі біяграфіі славутага земляка, вучацца на яго прыкладзе лепшым патрыятычным і чалавечым якасцям: любові да роднай зямлі, адданасці Айчыне, працавітасці і адвазе .
На здымку: вучні 5 і 7 класаў Мышкавіцкай СШ разам з педагогам-арганізатарам Марынай Валько ў музеі імя К.П.Арлоўскага.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость