Темы

Памяць будзе жыць вечна

Памяць будзе жыць вечна

lampo

У раёне працягваецца  велапрабег  у  межах акцыі  “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чарговае мерапрыемства па перадачы  лампады з Агнём Славы і памяці герояў адбылося ў в.Стаўпішчы: лампаду з Чыгірынкі прывезлі прадстаўнікі Стайкаўскага сельсавета на чале са старшынёй Міхаілам Фрэйбергам (на здымку).

Старэйшыя жыхары Стаўпішчаў успаміналі, якія жорсткія баі вяліся на тэрыторыі іх вёскі. У красавіку 1944 г. байцы 537-га партызанскага атрада пад кіраўніцтвам С.Д.Баркоўскага разбілі гаспадарчую часць 134-й нямецкай дывізіі, знішчылі малочную ферму, маслазавод і каўбасны цэх, дзе гітлераўцы гатавалі прадукты харчавання для сваёй арміі.
Свята шануюць жыхары вёскі памяць загінуўшых 62 воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле: ускладаюць кветкі, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю вакол яе. Да гэтай справы пастаянна далучаюцца прадстаўнікі маладога пакалення, якія ўдзячныя за прадастаўленую ім магчымасць жыць пад мірным небам, вучыцца, ствараць сем’і. Падчас мітынгу юнакі і дзяўчаты запэўнілі прысутных, што памяць аб загінуўшых будзе жыць вечна ў іх сэрцах.
Удзел у велапрабегу па вуліцах вёскі прынялі ўсе жадаючыя. Нягле-дзячы на ўзрост, многія пажылыя вяскоўцы разам з моладдзю з задавальненнем праехаліся на веласіпедах.

________________________________________________________________________

Наступным населеным пунктам, якому была перададзена лампада з Агнём Славы і памяці герояў стаў а/г Скрыпліца.
Яе прывезлі прадстаўнікі Мышкавіцкага сельсавета, а кіраўнік справамі Таццяна Астроўская ўручыла лампаду выпускніцы мясцовай школы Вераніцы Няфёдавай.
З увагай слухалі прысутныя, якія сабраліся каля мясцовага СДК, выступленне паважанага аднавяскоўца А.Ф.Сямёнава, які ў свой час узначальваў Скрыпліцкую СШ і сельскі Савет дэпутатаў. Ён нагадаў далёкія гады ваеннага ліхалецця, аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Пажадаў моладзі, каб іх мары і надзеі ніколі не азмрочыла вайна.
Дырэктар мясцовай СШ Ф.С.Індзюхін звярнуў увагу юнакоў і дзяўчат на тое, каб яны ніколі не забывалі пра подзвіг дзедаў і прадзедаў, хто, не шкадуючы свайго жыцця, абараняў Радзіму ад ворага.
Для прысутных удзе-льнікі вакальнага калектыву “Скрыплічаначка” падрыхтавалі канцэртную праграму. Таксама праводзіліся розныя конкурсы, віктарыны. Жадаючыя прымалі ўдзел у спаборніцтвах па шашках, стральбе. Была арганізавана гульня ў валейбол.
Самыя кемлівыя, спрытныя атрымалі заахвочвальныя прызы.
Далей быў дадзены старт велапрабегу.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость