Темы

Памяць – наш свяшчэнны абавязак

Памяць – наш свяшчэнны абавязак

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, каля брацкай магілы воінаў і партызан па вуліцы Гагарына Кіраўска прайшоў мітынг-рэквіем. Ён аб’яднаў тых, хто прыйшоў ушанаваць загінуўшых, успомніць гераізм і нагадаць аб цане міру. Гэты дзень стаў напамінам: памяць – не мінулае, а частка сучаснасці, якую мы абавязаны захоўваць і перадаваць наступным пакаленням.

22 чэрвеня 1941 года
Мы ў міры жылі,
аб будучым марылі,
Нікому не жадалі зла,
Песні спявалі, дзяцей гадавалі,
А ранкам пачалася вайна…

Летняй нядзельнай раніцай фашысцкая Германія без папярэджання напала на нашу краіну, парушыўшы Дагавор аб ненападзенні. У гэтую раніцу паветра было прапітана трывогай, для беларусаў яна стала пачаткам пакут і страт…
Тэрыторыю Беларусі імкліва запоўніла моцная групоўка нямецкіх войск – гэта стала тым зломам, які навечна змяніў лёсы мільёнаў нашых суайчыннікаў.
У той трагічны час першымі прынялі на сябе ўдар ворага пагранічныя нарады. Заставы на досвітку былі падвергнуты моцнаму абстрэлу. Гэта было імгненне, якое трагічным успамінам навечна ўвайшло ў нашу гісторыю.


Мітынг-рэквіем
Сімвалічна, што менавіта ў 4 гадзіны раніцы ў
нядзелю ў Кіраўску прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Кіраўчане сабраліся каля брацкай магілы воінаў і партызан па вуліцы Гагарына райцэнтра. Ушанавалі памяць загінуўшых у гады вайны мінутай маўчання і ўсклалі кветкі. Удзел у мітынгу прынялі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Александр Багель, моладзь, дэлегацыі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў.
Галіна Слабоднікава нагадала, што 2025 год праходзіць пад знакам 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. “Кожны год
22 чэрвеня ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі, калі летняя нядзельная раніца стала страшным рубяжом паміж мірам і вайной, жыццём і смерцю”, – сказала яна, падкрэсліўшы, што менавіта ў першых гераічных сутыкненнях на мяжы была закладзена аснова Вялікай Перамогі нашага народа. “У жорсткім пажары вайны загінуў кожны трэці беларус. Мы схіляем галовы перад свяшчэнным подзвігам пераможцаў”, – падагульніла кіраўнік раёна.


Заклікі да моладзі
Старшыня райвыканкама таксама звярнулася да моладзі: “Вам, прадстаўнікам маладога пакалення беларусаў, трэба памнажаць багацце роднай зямлі, умацоўваць адзінства народа і захаваць гістарычную памяць!” Яе словы натхнілі надзеяй і адказнасцю за будучыню, бо час не стаіць на месцы, а памяць – гэта мост паміж пакаленнямі.
Старшыня раёна прывяла сімвалічны факт: у музеі мемарыяльнага комплексу “Брэстская крэпасць-герой” захоўваецца абгарэлы гадзіннік, стрэлкі якога спыніліся 22 чэрвеня 1941 года ў момант выбуху: без пяці мінут чатыры. Менавіта тады час мірнага жыцця спыніўся… Гэты гадзіннік як напамін: людзі, пакуль вы жывыя, памятайце…


Мінута маўчання і малітва
У 12 гадзін жыхары Кіраўскага раёна далучыліся да агульнанацыянальнай мінуты маўчання. Сэрцы ўдзельнікаў ініцыятывы былі поўныя смутку, у галаве адбіваўся гук метранома – невыноснае рэха, якое напамінала аб вялікіх стратах беларускага народа ў самай страшнай вайне XX стагоддзя.
У гэты дзень па ўсёй краіне праходзілі заўпакойныя богаслужэнні. У Кіраўскім Свята-Пакроўскім храме вернікі сабраліся на паніхіду, каб памаліцца аб усіх, хто аддаў свае жыцці, змагаючыся за нашу свабоду. Малітва і памяць – гэта тое малое, чым мы можам аддзячыць тым, хто цаной свайго жыцця заваёўваў мір.
У Чыгірынскім храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гучаў траурны звон, заклікаючы ўсіх засяродзіцца на смутку аб загінулых.
У рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Усебеларуская малітва “За мір” у царкве ў гонар іконы Божай Маці “Спарыцельніца хлябоў” прайшла паніхіда па ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
Дзень 22 чэрвеня 1941 года нагадвае нам аб важнасці захавання памяці, аб тым, што наша гісторыя – гэта не толькі даты і падзеі, а заўсёды жывыя душы, якія сталі ахвярамі войнаў. Зберагчы мір – наш свяшчэнны абавязак.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара
і Галіны Русецкай.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем