Папрацавалі зладжана і вынікова

У нашым горадзе і раёне значная ўвага надаецца падтрыманню чысціні, навядзенню належнага санітарнага парадку. З гэтай мэтай рэгулярна праводзяцца адзіныя санітарныя дні, суботнікі, а таксама кіраўчане прымаюць актыўны ўдзел у абласных месячніках па навядзенні парадку на зямлі, адзін з якіх, як паведамлялася, праходзіць зараз.
Мінулым суботнім днём зладжана папрацавалі ўдзельнікі раённага суботніка на розных аб’ектах і тэрыторыях. ва ўсіх быў добры настрой, адчувалася задавальненне ад зробленага. У гэтым пераканаліся супрацоўнікі “раёнкі”, аб’язджаючы горад і раён, дзе паўсюдна шчыравалі кіраўчане і жыхары сельскіх населеных пунктаў.
Акрамя таго, работнікі рэдакцыі разам з прадстаўнікамі цэнтра банкаўскіх паслуг №709 г.Кіраўска філіяла №703 АТ “ААБ Беларусбанк” г.Бабруйска, ААТ “Кіраўскія бытпаслугі”, раённых аддзелаў статыстыкі і Магілёўскага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, абасобленай групы (Кіраўскага раёна) ваеннага камісарыята г.Бабруйска наводзілі парадак на Старасельскіх могілках.
Дарэчы, як адзначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вольга Дзякава, у гэты дзень былі добраўпарадкаваны ўсе гарадскія могілкі. У навядзенні належнага санітарнага стану таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі філіяла Аўтапарк-14, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне, аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк”, раёнаў газазабеспячэння і электрасетак, ДЮСШ, цэнтральнай раённай бальніцы і аптэкі.
Праводзіліся масавыя работы па добраўпарадкаванні, навядзенні санітарнага парадку на вуліцах горада, вёсак раёна. Ліквідаваліся несанкцыянаваныя звалкі, спілоўваліся старыя дрэвы, выразалася непатрэбнае кустоўе. Набыла зусім іншы выгляд пустуючая тэтыторыя за філіялам “Бабушкина крынка»: было скошана пустазелле, сабрана і звезена смецце. Тут шчыравалі калектывы райсельгасхарчу, райветстанцыі, райплемстанцыі, райкама прафсаюза работнікаў АПК, УКП “Жылкамгас”.
Калектывы дарожнікаў і райаграпрамтэхзабеспячэння добраўпарадкавалі тэрыторыі вакол водаадводнага канала ў канцы завулкаў імя Чапаева, ліўнёвай каналізацыі каля р.Ала, а таксама наводзілі парадак на ўласных тэрыторыях.
Падсадкай дрэўцаў на алеі ўздоўж вул.Гагарына і на тэрыторыі каля РАПТЗ займаліся работнікі райвыканкама, райсавета дэпутатаў.
На належным узроўні былі арганізаваны работы па добраўпарадкаванні ў сельсаветах. Напрыклад, у Паўлавіцкім у гэты дзень працоўныя калектывы арганізацый сацыяльнай сферы, мясцовыя жыхары шчыравалі ў в.Лешчанка: убіралі несанкцыянаваныя звалкі, выдалялі кустоўе, разбіралі паламаныя агароджы, скашвалі пустазелле.
Прадстаўнікі Жыліцкага сельгаскаледжа зладжана працавалі на навядзенні належнага санітарнага парадку на могілках в.Дубавое, работнікі Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў і актыў добраўпарадкавалі могілкі в.Харлапавічы.
Кіраўніцтва Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў загадзя правяло агітацыйную работу сярод насельніцтва, таму для работы па ўборцы смецця на могілках в.Пацава Слабада сабралася шмат грамадзян, прычым і з іншых населеных пунктаў.
Гараджане — работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ДЮСШ актыўна прыбіралі цэнтральную вуліцу ў в.Чыгірынка .
Навядзенне чысціні і парадку на тэрыяторыях прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, на прылягаючых тэрыторыях, могілках, у населеных пунктах, дварах — грамадзянскі абавязак кожнага з нас. На жаль, не ўсе жыхары раёна гэта ўсведамляюць, захламляючы чыстыя тэрыторыі — тым самым яны выказваюць непавагу і да сябе, і да іншых.
Дарэчы, як нам паведамілі ва УКП “Жылкамгас”, устаноўленыя імі фоталавушкі ўжо зафіксавалі шэраг парушальнікаў заканадаўства па абыходжанні з адходамі. Атрыманыя матэрыялы апрацоўваюцца, фотаздымкі з указаннем вінаватых асоб будуць перададзены ў раённую газету, а гэтыя асобы атрымаюць заслужанае пакаранне,
Таццяна БАРАДЗІНА.






