Темы

Парадак і ўмовы аказання сацыяльных паслуг

Дзейнасць аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Пастановамі Савета Міністраў і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Сацыяльныя паслугі грамадзянам аказваюцца на ўмовах частковай,  поўнай аплаты і бясплатна.
Атрымліваць сацыяльныя паслугі на даму бясплатна маюць права ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і малазабяспечаныя адзінокія непрацаздольныя грамадзяне.
На ўмовах частковай аплаты — адзінокія непрацаздольныя грамадзяне альбо сем’і, сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200% бюджэта пражытачнага мінімума. Памер частковай аплаты для непрацаздольнага грамадзяніна складае 60% тарыфа на сацыяльныя паслугі, для непрацаздольнай сям’і — 50% для кожнага члена сям’і.
На ўмовах поўнай аплаты абслугоўваюцца непрацаздольныя грама-дзяне альбо сем’і, акрамя адзінокіх грамадзян. Для непрацаздольнага грамадзяніна памер    аплаты складае 100% тарыфу на сацыяльныя паслугі, для непрацаздольнай сям’і — 80% для кожнага члена сям’і.
Па сацыяльным статусе грамадзяне і сем’і падраздзяляюцца на: малазабяспечаных, непрацаздольных, адзінокіх непрацаздольных і непрацаздольная сям’я.
Да малазабяспечаных грамадзян (сем’яў) адносяцца грамадзяне, якія па аб’ектыўных прычынах маюць сярэднедушавы даход ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на дату падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг.
Непрацаздольны грамадзянін — інвалід І ці ІІ групы; непрацуючы, дасягнуўшы 60-гадовага ўзросту; дзіця ва ўзросце да 18 гадоў.
Непрацаздольная сям’я — сумесна пражываючыя непрацаздольныя грамадзяне, звязаныя паміж сабой маральнай і матэрыяльнай супольнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, выцякаючымі са шлюбу, блізкай роднасці, усынаўлення.
Адзінокі непрацаздольны грамадзянін — не маючы непаўналетніх дзяцей, мужа ці жонку, бацькоў, які не з’яўляюецца інвалідам І ці ІІ групы, не дасягнуўшы ўзросту, даючага права на пенсію па ўзросце на агульных умовах, не маючы іншых фізічных ці юрыдычных асоб, з якімі заключаны дагавор рэнты з прадастаўленнем сродкаў на ўтрыманне ці дагавор пажыццёвага ўтрымання.
Маргарыта
ГІРАЕЎСКАЯ,
загадчык аддзялення
сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН.

Последние новости

Актуально

Гонка памяти Владимира Белявского открыта

14 августа 2026
Читать новость
Конкурс

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

13 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика пьянства

11 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика угонов

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Строить – значит созидать

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Памяти наставника

11 августа 2026
Читать новость