Парк — тэрыторыя здароўя
Згодна рашэння раённага выканаўчага камітэта, тэрыторыя гарадскога парку аб’яўлена зонай, свабоднай ад курэння. Гэта зроблена з мэтай фарміравання ў насельніцтва здаровага ладу жыцця, спрыяльнага асяроддзя для жыццядзейнасці і карыснага адпачынку.
У парку будуць устаноўлены знакі з папярэджваючымі надпісамі аб забароне курэння, супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў будзе забяспечаны кантроль за выкананнем тут забароны на ўжыванне тытуню.