Пасееш у пару – збярэш збожжа ў гару!

Пасееш у пару –  збярэш збожжа  ў гару!

Пасяўная кампанія яравых збожжавых і зернебабовых культур сёлета пачалася рана. Земляробы КСУП “Чырвоны баец” паклалі ў глебу першае зерне 19 сакавіка – амаль на месяц раней, чым летась.

На сяўбе задзейнічаны механізатар, якому можна давяраць, – Аляксей Масюковіч. Ён – вопытны земляроб, гэтая пасяўная кампанія для яго – дзясятая.

Аляксандр Муха культывуе глебу
Руслан Доўгі падкормлівае азімыя
На пагрузцы арганікі – Сяргей Барадзін

У мінулую пятніцу, 27 сакавіка, супрацоўнікі “Кіраўца” наведалі гэту гаспадарку, пагутарылі з яе дырэктарам Сяргеем Лянкевічам. Ён расказаў, якім чынам наладжаны веснавыя палявыя работы, правёз па сельскагаспадарчых палетках.
Сёлетняя сяўба для С.М.Лянкевіча, як кіраўніка “Чырвонага байца”, пятая па ліку. Дырэктар адзначыў, што акрамя незвычайных пагодных умоў – бясснежнай зімы і, як следства, нізкай вільготнасці глебы, больш адрозненняў у гэтай пасяўной кампаніі няма: тэхніка падрыхтавана належным чынам, людзі накіраваны на добрасумленную працу, а ў перыяд сяўбы працоўны час доўжыцца ўвесь светлавы дзень. Дарэчы, з падначаленымі Сяргей Мікалаевіч працуе па прынцыпе “дысцыплінаванасць, аднак справядлівасць”, лічыць, што ў сельскагаспадарчай справе не можа быць абыякавых лю­дзей, якія недобрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў. Варта адзначыць, што калектыў “Чырвонага байца” ў большасці састаўляюць працаўнікі сярэдняга і маладога ўзросту: назапашаны вопыт вядзення гаспадаркі падмацоўваецца іх энергіяй і жаданнем развівацца, дасягаць новых працоўных вяршынь.
Наконт ранішніх тэрмінаў сёлетняй сяўбы Сяргей Лянкевіч адзначыў, што глеба ўжо выспела, гатовая прымаць насенне. Таму няма часу ча­каць агратэхнічныя тэрміны, трэба засяваць, нездарма ж нашы продкі казалі: “Севу есть одна пора – сей, пока земля сыра”!
У залежнасці ад пагодных умоў у гаспадарцы вядзецца комплекс веснавых палявых работ. Механізатары Сяргей Бяляўскі, Аляксандр Сіндараў, Віктар Аляксееў уносяць арганічныя ўгнаенні, на пагрузцы якіх задзенічаны Сяргей Барадзін. На ўзворванні глебы шчыруе Дзмітрый Аляксееў, а Аляксандр Муха культывуе: рыхтуе палеткі пад сяўбу кукурузы і зернебабовых культур, дарэчы, “царыца палёў” у гас­падарцы зойме 660 га, яшчэ на 270 га плануюць пасадзіць цукровыя буракі.
Руслан Доўгі і Дзяніс Казанцаў вядуць падкормку азімых збожжавых і азімага рапсу цвёрдымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Летась пад азімыя адвялі 983 га, гэта больш, чым у папярэднія гады. Сяргей Лянкевіч адзначыў, што на прадпрыемстве робяць упор менавіта на азімыя, зноў жа па прычыне таго, што зімы ў апошнія гады не радуюць вялікай колькасцю снегу.
Уся сяўба ярыны займае 1310 га, 295 га – раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя, 160 га з іх – ячмень, з якога і пачалі сяўбу. Тут задзейнічаны пакуль адзін механізатар, але такі, якому можна давяраць, – Аляксей Масюковіч. Нягледзячы на малады ўзрост, гэты земляроб – адзін з найвопытнейшых. На яго рахунку гэтая пасяўная камапанія дзясятая. Аляксей Масюковіч працуе на новым энерганасычаным трактары МТЗ-3522, які гаспадарка набыла мінулай восенню. Збожжжа яму падвозіць Аляксандр Масюковіч.
Падсеяны шматгадовыя травы на 238 га, на 235 га – каню­шына, яшчэ плануецца заняць 130 га люцэрнай – гэта пойдзе на вытворчасць грубых кармоў для грамадскай жывёлы.
Раней у народзе казалі: не той гаспадар, хто ўзворвае, а той, хто любуецца ворывам – пра Сяргея Лянкевіча можна сказаць, што ён – сапраўдны гаспадар, бо, пакуль мы ехалі па веснавых палетках, толькі і чула, як яму падабаецца апрацаванае поле, як ён цэніць земляробаў, якія ставяцца да сваёй справы з любоўю. Варта дадаць, што механізатары, у сваю чаргу, адказваюць павагай і самаадданай працай, гэта было відавочна па добрым настроі, з якім яны сустракалі свайго кіраўніка.
Яўгенія Бялько.
Фота аўтара.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость
Общество

VII Всебелорусского народного собрания

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Наследие героя

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Пад мірным небам Беларусі

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Победному Маю посвящается…»

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Праздничная афиша 9 Мая

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: бросать страну, миллионы людей в горнило войны – это не ко мне

7 мая 2024
Читать новость
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Стрелка вверх