Темы

Пашчыравалі на раённым суботніку

Пашчыравалі  на раённым суботніку

IMG_1298 IMG_1363

Арганізавана, дружна, добрасумленна папрацавалі гараджане і сяльчане на вызначаных аб’ектах падчас праведзенага раённага суботніка.
Паўсюдна наводзіліся чысціня і парадак, добраўпарадкоўваліся тэрыторыі, а таксама праводзілася пасадка лесу ў Гарадзецкім лясніцтве ў межах акцыі “Тыдзень лесу 2016”. Была наладжана традыцыйная веснавая ўборка на грамадскіх могілках.
Работнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада працавалі на 17 аб’ектах горада і асобных сельскіх населеных пунктаў.
Актыўны ўдзел у важнай справе разам з дарослымі прынялі вучні ўстаноў адукацыі, моладзь раёна.
Зладжана ішлі работы і на розных аб’ектах, вызначаных для навядзення парадку сельвыканкамамі, дзе шчыравалі работнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыях сельсаветаў, актывісты.
Свежыя саджанцы дрэў папоўнілі ўладкоўваемы пры ўездзе ў горад дэндрапарк. Тут шчыравалі работнікі райвыканкама, райсавета дэпутатаў, фінансавага аддзела райвыканкама і іншыя. Разам з іншымі ў работах прымаў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў (на здымку).
Пазней дрэўцы былі дасаджаны ўздоўж вул.Гагарына райцэнтра.

Прыбярэжную тэрыторыю возера “Селішча” прыбіралі ад смецця прадстаўнікі ліцэя №15, вузла электрычнай сувязі. Быў наведзены парадак і ў прылягаючым парку.
Масава і арганізавана праводзіліся замацаванымі працоўнымі калектывамі работы на могілках “Старасельскія”, “Селішча”, “Хамічы”, у в.Пацава Слабада і іншых сельскіх населеных пунктах.
Уборка смецця і пустазелля вялася на вуліцах і завулках райцэнтра.
Прыбярэжную тэрыторыю Чыгірынскага вадасховішча прыбіралі ад смецця прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыі “БРСМ”, Стайкаўскага сельвыканкама. Як заўжды, тут хапала спраў з-за бескультур’я некаторых аматараў рыбнай лоўлі і адпачываючых.
У сталіцы сёлетніх раённых “Дажынак” — аг.Барсукі работнікі шэрагу арганізацый горада наводзілі парадак у парку і высаджвалі дрэўцы на тэрыторыі сквера аг.Барсукі.
Зладжана вяліся работы і на розных аб’ектах, вызначаных для навя-дзення парадку сельвыканкамамі, дзе шчыравалі работнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыях сельсаветаў.
Шмат было зроблена падчас раённага субот-ніка на карысць добра-ўпарадкавання Кіраўшчыны, але нямала яшчэ трэба зрабіць. Нагадваем, што ў раёне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў (да 1 мая). А кожная пятніца ў раёне — адзіны санітарны дзень: гэта час навядзення парадку і правядзення работ па добраўпарадкаванні вытворчых тэрыторый арганізацый, прадпрыемстваў, а таксама прылягаючых да іх і замацаваных участках.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость