Темы

Павел Хурсаў з Кіраўска — пераможца абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

Павел Хурсаў з Кіраўска — пераможца абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

xursovАбласны этап трэцяй рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным інстытуце развіцця адукацыі. Упэўненую перамогу ў ім атрымаў кіраўчанін Павел Хурсаў!

Гэта не першы поспех прадстаўніка гімназіі горада. Летась Павел таксама прымаў ўдзел у абласным этапе такой жа алімпіяды і тады яму толькі крыху не хапіла да перамогі — заняў другое месца і прадстаўляў потым Магілёўскую вобласць на заключным этапе ў Мінску. Сёлета ён зноў стаў пераможцам раённага этапа і разам з прызёрамі —таксама гімназісткамі Алінай Чайка і Аляксандрай Кастко — дэлегаваўся “на вобласць”.

У алімпіядныя заданні былі ўключаны тэсты, якія складалі больш за 30 пытанняў. Макімальна можна было набраць 100 балаў.  Таксама ўдзельнікам прапанавалася творчае заданне на тэму “Як узаемазвязаны рызыка і даходнасць?”. Канкурэнцыя сярод удзельнікаў гаварыла сама за сябе: да ўдзелу ў алімпіядзе было дапушчана больш за 80 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны — пераможцаў аналагічных раённых (гарадскіх) спаборніцтваў. Тым больш ярка выглядае перамога нашага Паўла Хурсава. Ён набраў 77 балаў і заваяваў Дыплом першай ступені!

Адзначым, што і абедзьве прадстаўніцы гімназіі Кіраўска выступілі больш, чым дастойна ў такой напружанай барацьбе, трапіўшы ў дзясятку мацнейшых. Ну, а Павел Хурсаў зараз зноў рыхтуецца абараняць гонар Прыдняпроўскага краю на рэспубліканскім этапе алімпіяды.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость