Темы

Пераемнасць пакаленняў

Пераемнасць пакаленняў

YTEATRA1

Паміж ганаровымі гасцямі і рабятамі з ліцэя №15, СШ №1 і гімназіі горада адбыўся шчыры, зацікаўлены дыялог. Юнакі і дзяўчаты задавалі цікавячыя іх пытанні, а ветэраны расказвалі аб сваіх баявых шляхах, памятных эпізодах ваенных дзеянняў, мужнасці і гераізме нашых воінаў.
Напрыклад, у Васіля Антонавіча Буслава рабяты запыталіся, якім для яго запомніўся пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Як адзначыў ветэран, тады яму не споўнілася яшчэ і 18 гадоў: толькі закончыў сярэднюю школу, марыў вучыцца далей, набываць прафесію… Але 22 чэрвеня ўсе гэтыя планы перакроіла вайна. І людзі мужна ўсталі на абарону сваёй зямлі ад ненавіснага ворага, праявілі мужнасць, веліч духу. В.А. Буслаў расказаў аб трывожных днях і начах у партызанскім атрадзе, у саставе якога ён змагаўся з ворагам, баявых аперацыях, памятным дні вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У.І.Перадня, успамінаючы эпізоды службы ў Афганістане, якая доўжылася для яго 25 месяцаў, падкрэсліў значнасць у тых умовах дружбы, узаемавыручкі, братэрства. Выконваючы інтэрнацыянальны абавязак на далёкай афганскай зямлі, нашы рабяты засталіся вернымі воінскай прысязе. Бездакорная служба У.І.Перадні адзначана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За адвагу”, іншымі ўзнагародамі.
Ветэран падзяліўся з прысутнымі асабліва яркім успамінам з тых гадоў. На заставе, далёка ў гарах, дзе ён служыў, яму давялося сустрэцца з земляком з Кіраўшчыны. Праз заставу праходзіла сапёрная рота, камандзірам якой быў Яўген Камінскі, ураджэнец в.Ахоцічы. Якой хвалюючай была гэтая сустрэча! Затым Яўген, які трапіў на Радзіму раней Уладзіміра, наведаў яго маці і супакоіў: хутка чакайце сына!
Поплеч служылі і ўдзельнічалі ў баявых аперацыях рускія, беларусы, украінцы, таджыкі, адзначыў Ю.С.Сафронаў. Гэтая дружба працягвалася і пасля вяртання дадому.
Ветэраны пажадалі моладзі быць дастойнымі прадаўжальнікамі традыцый, заўжды памятаць, якой нялёгкай цаной была заваявана Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, быць удзячнымі тым, хто, не шкадуючы жыцця, адстаяў мір і свабоду. Госці таксама выказалі рабятам пажаданні здзяйснення ўсіх планаў і мар, светлай будучыні.
Для прысутных гучалі музычныя падарункі, ветэранам былі паднесены кветкі.

 

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость