Темы

Першая на Кіраўшчыне жанчына-механізатар Ніна Бяляўская славіла працай родную зямлю

Першая на Кіраўшчыне жанчына-механізатар Ніна Бяляўская славіла працай родную зямлю

Ніна Архіпаўна Бяляўская вядомая ў нашым раёне: у свой час яна працавала механізатарам у калгасе “Рассвет” і ў гэтай зусім нежаночай прафесіі паказвала настолькі высокія вынікі, што ў 1977 годзе стала пераможцай Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва жанчын-механізатараў і заваявала Прыз працоўнай славы імя Пашы Ангелінай. Гэтая ганаровая ўзнагарода — вынік яе ўпартай шматгадовай працы, любові да прафесіі, роднай зямлі.

У далёкім 1938 годзе ў в.Мышкавічы ў сям’і каваля з’явілася на свет дзяўчынка, якую назвалі Нінай. Акрамя яе ў сям’і было яшчэ пяцёра дзяцей. Час быў цяжкі, таму, калі споўнілася 12 гадоў, Ніна пайшла працаваць у калгас. Даводзілася сеяць і капаць бульбу рукамі, самой баранаваць. Пазней была праца на свінаферме. Працоўны дзень пачынаўся а 4-й гадзіне раніцы, а дадому прыходзіла Ніна апоўначы. Аднойчы дзяўчына ўбачыла аб’яву аб курсах трактарыстаў і адразу ж зага­рэлася ідэяй пайсці вучыцца, бо вельмі любіла коней і тэхніку.

У сям’і да рашэння дзяўчыны аднесліся з усмешкай — ну які з яе можа атрымацца трактарыст, — аднак спрачацца не сталі. Так Ніна стала асвойваць будучую прафесію, запісаўшыся на трохмесячныя курсы. Пра жаданне маладой работніцы стаць механізатарам даведаўся старшыня калгаса “Рассвет” К.П.Арлоўскі. Ён падтрымаў Ніну ў яе пачынанні і перавёў у брыгаду. Сумя­шчаць працу і вучобу стала лягчэй. У будучыні Кірыла Пракопавіч таксама адыграў ролю ў жыцці першай у гаспадарцы жанчыны-трактарысткі, даўшы рэкамендацыйны ліст аб прыёме Ніны ў партыю.

Пасля заканчэння курсаў яе спачатку “пасадзілі” на гусенічны трактар «ДТ-15», затым яго змяніў «Т-20». З часам удалося папрацаваць на многіх відах тэхнікі, а больш за ўсё, як успамінае цяпер Ніна Архіпаўна, падабалася на касілцы. З цікавасцю і задавальненнем шчыравала яна на ўзроўні з мужчынамі-калегамі, якія добра ставіліся да яе і паважалі. Дарэчы, з’явілася магчымасць працягнуць адукацыю ў вячэрняй школе і скончыць 10 класаў.

Праца была для Ніны не абавязкам, не сродкам зараблення грошай. Гэта было месца, куды яна ішла з задавальненнем, любую задачу імкнулася выконваць хутка і якасна — у духу таго часу, калі квітнеючы калгас “Рассвет”, дзякуючы кіраўніку і згуртаванаму калектыву, быў вядомы сваімі поспехамі на ўвесь Савецкі Саюз. Дзяку­ючы рабоце сустрэла свой лёс — у 20 год выйшла замуж, у далейшым працавала разам з мужам, нара­дзіла дваіх сыноў і дачку. Як успамінае, Ніна Архіпаўна, прыйшлося выйсці на працу, калі сыну толькі што споўнілася 4 месяцы. Ёй выдзелілі матацыкл, на якім у абедзенны перапынак яна прыязджала карміць малога. У такім ударным тэмпе працавала жанчына, паспяваючы дасягаць поспехаў на працоўнай ніве і выхоўваць дзяцей.

На рахунку Ніны Бяляўскай — мноства працоўных узнагарод: званне заслужанага механізатара сельскай гаспадаркі БССР, малы сярэбраны медаль, атрыманы на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, шматлікія граматы, дыпломы, пахвальныя лісты за датэрміновае выкананне народнагаспадарчага плана, іншыя поспехі, актыўны ўдзел у грамадскай рабоце. Як мы ўжо адзначылі, яна — уладальніца Прыза працоўнай славы імя П.М.Ангелінай. Усё гэта сведчыць аб высокім прафесіяналізме жанчыны.

Калгасу “Рассвет” Ніна Архіпаўна прысвяціла каля 30 год у якасці механізатара, а пасля выхаду на пенсію яшчэ 17 год працавала на розных участках.

Звычка нястомна працаваць не пакідае жанчыну і цяпер. У свае 80 год яна не сядзіць склаўшы рукі, вядзе хатнюю гаспадарку. Таксама любіць збірацца на святы з роднымі і блізкімі — трое дзяцей падаравалі ёй семярых унукаў і ўнучак.

Юлія ЗАВІШАВА.

На здымку: ветэран працы Н.А.Бяляўская дзеліцца ўспамінамі з піянерамі Мышкавіцкай СШ.
Фота Максіма Мікешына.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость