Першы тысячнік на Магілёўшчыне па намалоце на айчынным камбайне — Дзмітрый Аляксееў з КСУП “Чырвоны баец”!

Першы тысячнік на Магілёўшчыне па намалоце на айчынным камбайне — Дзмітрый Аляксееў з КСУП “Чырвоны баец”!

Прыемная навіна прыйшла ў раён пасля мінулых выхадных. Першым на Магілёўшчыне дасягнуў рубяжу ў тысячу тон па намалоце збожжа сярод камбайнераў, якія працуюць на машынах айчыннай вытворчасці КЗС-1218 і іх мадыфікацый, прадстаўнік нашага раёна — камбайнер КСУП “Чырвоны баец” Дзмітрый Аляксееў. Па стане на ўчарашнюю раніцу на КЗС GS-12A1 ён намалаціў 1026 т збожжа.

Учарашняе дажджлівае надвор’е не магло сапсаваць перадавому механізатару настрою, бо якраз падчас вымушанага перапынку, калі хлебаробам давялося чакаць спрыяльных умоў для ўборкі ўраджаю, прама ў поле завіталі ганаровыя госці, каб павіншаваць з поспехам. Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская ўручыла Дзмітрыю Аляксееву Падзячнае пісьмо райвыканкама за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, асабісты ўклад у забеспячэнне харчовай незалежнасці Кіраўскага раёна, актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі-2019 і ў сувязі з дасягененнем першага намалоту ў 1 тысячу тон, а таксама каштоўны падарунак.

Ганаровую грамату Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовую прэмію уручыў перадавому камбайнеру яе старшыня Віктар Гейдэль. Падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўны падарунак, а таксама прафсаюзную сімволіку атрымаў механізатар з рук старшыні райкама Віктара Ставера.

Разам з Дзмітрыем Аляксеевым быў ушанаваны і вадзіцель сельгаспрадпрыемства Мікалай Аляксееў, які на аўтамашыне МАЗ-555102 перавёз звыш тысячы тон збожжа ад камбайнаў. Дарэчы, на Кіраўшчыне на ўчарашні дзень ужо 7 вадзіцеляў-тысячнікаў, і ўсе яны атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды. Гэта Іван Барысёнак, які стаў першым на Магілёўшчыне, хто перакрочыў тысячны рубеж, яго калегі-рассветаўцы Валерый Шчэрбіч і Сяргей Іваніцкі, прадстаўнік ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Віталь Васількоў, вадзіцелі КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Скрыпуноў і Уладзімір Ермалаеў.

Віншуем руплівых працаўнікоў з працоўнымі перамогамі!

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем