Першыя вадзіцелі-тысячнікі Магілёўшчыны на жніве-2017 — з “Рассвета”!

Першыя вадзіцелі-тысячнікі Магілёўшчыны на жніве-2017 — з “Рассвета”!

1000 тон

З кожным днём у краіне набірае абароты жніво. Актыўнымі тэмпамі ўключыліся ў адну з важнейшых сельскагаспадарчых кампаній хлебаробы Кіраўшчыны.

Поўным ходам вядзецца ўборка збожжавых культур у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. І ўжо на першым этапе з’явіліся ў рассветаўцаў пэўныя знакавыя дасягненні. Вадзіцель сельгаставарыства Аляксандр Бабіч першым на Магілёўшчыне перавёз ад камбайнаў да сушыльнай гаспадакі 1 тысячу тон збожжа новага ўраджаю! А ўжо да вечара гэтага ж дня яго калега Генадзь Гукаў дасягнуў такога ж рубяжу.

З выдатным поспехам лідары прама ў полі прымалі віншаванні, падарункі падзячныя лісты і грашовыя прэміі ад кіраўніцтва раёна і сельгаспрадпрыемства. Шчырыя пажаданні высокіх працоўных дасягненняў адрасавалі ім старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, дырэктар “Рассвета” Аляксандр Багель, яго намеснікі Аляксандр Жылінскі і Наталля Шапавалава.

І Аляксандр Бабіч, і Генадзь Гукаў не навічкі на жніве. 30-гадовы Аляксандр — прадаўжальнік рассветаўскай вадзіцельскай дынастыі: бацька таксама ўдарна працуе на адвозцы збожжа. Сезон за сезонам сумленна шчыруе на ўборцы ўраджаяў Генадзь Гукаў.

Хвіліны ўшанавання дасягненняў былі нядоўгімі… З узнёслым настроем віноўнікі ўрачыстасці зноў накіраваліся да сваіх МАЗаў. Адпачываць, адзначылі перадавікі, няма часу: бункеры камабайнаў напаўняюцца вельмі хутка, а прастояў тэхнікі быць не павінна. Будзем спадзявацца, што танаж герояў гэтых радкоў значна павялічыцца ў далейшым, а іх імкненне і працоўны азарт падтрымае шмат хто з працаўнікоў Кіраўшчыны.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аЎтара.

 

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем