Подых навагодніх святаў!

З кожным днём ад ілюмінацыі прыгажэюць вуліцы горада, магазіны і будынкі.
Па-сапраўднаму маляўнічым месцам, якое прываблівае кіраўчан прыгожым убранствам, вялікай колькасцю рознакаляровых гірляндаў і казачных персанажаў стала тэрыторыя Кіраўскага філіяла “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”. Таты і матулі, дзядулі і бабулі з задавальненнем прыходзяць сюды разам са сваімі дзецьмі, унукамі фатаграфіруюцца побач з Дзедам Марозам і Снягуркай, Снегавіком і Малпай.

