Темы

Поспехаў дабіваецца той, хто да гэтага імкнецца

Поспехаў дабіваецца той, хто да гэтага імкнецца

dvoryaninovichi

Часам “вялікага малака” жывёлаводы звычайна лічаць летнюю пару, калі за кошт танных зялёных кармоў можна значна павялічыць вытворчыя паказчыкі. Аднак, калі забяспечана трывалая кармавая база, створаны належныя ўмовы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, на належным узроўні вядзецца племянная і селекцыйная работа, то высокія надоі не прымусяць сябе чакаць у любы перыяд года. Менавіта дзякуючы захаванню ўсіх вышэйназваных крытэрыяў, а таксама зладжанай рабоце і разважліваму падыходу да справы, калектыву МТФ “Дваранінавічы” СВК “Чырвоны баец” удаецца не толькі трымаць планку па вытворчасці малака, але, як і цяпер, працаваць з прыбаўкай да ўзроўню мінулага года.
У дойным статку тут утрымліваецца 575 галоў. Сярэднясутачныя надоі складаюць больш за 12000 кг (у 2013 г. — 10500 кг), на карову ў сярэднім выходзіць па 20,8 л (18,4 л). З пачатку года тут атрымалі 3753600 кг малака. Усё яно ідзе на перапрацоўчае прадпрыемства гатункамі “экстра” і вышэйшым, тлустасцю 3,4%.
Вядома, што за гэтымі лічбамі — штодзённая старанная і карпатлівая праца работнікаў жывёлагадоўчай галіны, якія, па сутнасці, і з’яўляюцца галоўным здабыткам сельгасарганізацыі.
За 9 месяцаў самы высокі паказчык па надоях ад каровы ў сваёй групе атрымала аператар машыннага даення кароў Наталля Навуменка, гэта лепшы вынік у раёне сярод аператараў машыннага даення кароў у даільных залах. І ў кастрычніку ў яе зноў лепшы вынік — 70140 кг. У лідарах і яе напарніца Зоя Сенчукова — 67195 кг малака атрымала ў кастрычніку, 5868 кг — на карову. Жанчыны любяць і цэняць сваю работу, бо маюць справу з жывымі істотамі, якія патрабуюць ласкі і клопату. Без гэтага, лічаць яны, немагчыма дасягнуць добрых вытворчых паказчыкаў.
Па словах галоўнага заатэхніка Віктара Даніленкі, калектыў іх фермы — як адна вялікая сям’я, кожны разумее, што працуе на агульны вынік.
Заўсёды хапае клопатаў у аператараў машыннага даення, цялятніц і даглядчыкаў. Але, як кажуць, ёсць за што працаваць: выкананне планавых паказчыкаў дазваляе ім атрымліваць неблагія заробкі.
Вядома, што без руплівай працы немагчыма дабіцца добрых вынікаў. На ферме шмат жывёлаводаў, якія душой хварэюць за агульную справу. Сярод іх — даяркі Таццяна Біч, Наталля Пекліна і Валянціна Мацвейчык, адказны за даільны працэс Аляксандр Лакіза, аператар па вырошчванні БРЖ Андрэй Сарока, ветурач Таццяна Новік, санітарка Анжэла Кузьміч і многія іншыя.
Дзякуючы такім работнікам жывёлагадоўчая галіна СВК “Чырвоны баец” працягвае развівацца і набіраць абароты.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость