Темы

Працаўнікі КСУП «Ніва-Барсукі» робяць стаўку на кармы высокай якасці

Працаўнікі КСУП «Ніва-Барсукі» робяць стаўку на кармы высокай якасці

Зладжана і арганізавана праходзіць “зялёнае жніво” ў КСУП “Ніва-Барсукі”: тут ідзе ўборка траў другім укосам. Увесь светлавы дзень на палетках сельгаспрадпрыемства не змаўкае гул тэхнікі: корманарыўтоўшчыкі імкнуцца забяспечыць бесперапынную работу зялёнага канвеера.


На зграбанні траў у валкі задзейнічаны вопытны механізатар Міхаіл Рымараў

Нарыхтоўка кармоў у гаспадарцы наладжана адразу на некалькіх участках, а аснашчанасць сучаснай тэхнікай дазваляе весці касавіцу аператыўна. Мясцовыя раслінаводы ўжо маюць больш за 7000 т сенажу, з якіх 35 т запакавалі ва ўпакоўку, і 566 т сена.
Як адзначыў галоўны аграном КСУП “Ніва-Барсукі” Сяргей Сіўчыкаў, сёлетняе спякотнае надвор’е ўнесла свае карэктывы ў тэмпы работ. Справа ў тым, што травы спыніліся ў росце, пачалі падгараць, таму, лічыць спецыяліст, калі прапусціць аптымальныя тэрміны скошвання і ўборкі, можна не толькі страціць карысныя якасці раслін, але і недаатрымаць сенажу і сена. Разумеюць гэта і працаўнікі палёў, у чыіх руках сёння будучыя надоі малака і прыбаўкі ў вазе буйной рагатай жывёлы.

Мікалай Таранаў и Сяргей Ярыгін

Рабочы дзень у механізатараў Мікалая Таранава, Сяргея Ярыгіна і Васіля Лебедзева, якія задзейнічаны на касьбе, пачынаецца рана, а заканчваецца познім вечарам. З пастаўленай задачай яны спраўляюцца выдатна, бо для кожнага з іх касавіца – справа звыклая. Услед за касілкамі на палеткі выводзіць трактар з граблямі Міхаіл Рымараў: падварушыць травы, сабраць іх у валкі – гэта яго задача. На прэсаванні сена і сенажу задзейнічана адразу тры прэсы, кіруюць якімі Аляксандр Аляхно, Мікалай Сурын і Сяргей Гушчын. Варта адзначыць, ніваўцы ўжо даўно практыкуюць закладку кармоў у стрэйч-плёнку: па-першае, забяспечваюць дойны статак і цялят якаснымі кармамі, а па-другое, “эканомяць” траншэі для закладкі сіласу. Запасы кармоў у ніваўцаў даходзяць да паўтара і больш год.
Вопытныя і адказныя працаўнікі Уладзімір Еўдакімаў і Алег Стальмакоў задзейнічаны на кормаўборачных камбайнах. Тэхніку сваю яны падрыхтавалі добра, таму і працуе яна без збояў, а пад’язжаючыя аўтамабілі і трактары імгненна напаўняюцца здрабнёнай “зялёнкай”. Хутка дастаўляюць масу да сянажных траншэй Юрый Сямёнаў, Мікалай Сурын, Рыгор Прусянкоў, Васіль Марозаў, Валянцін Пінчук і іншыя.

Сяргей Гушчын

Вельмі адказны ўчастак – закладка і трамбоўка сянажных траншэй, кантралююць гэты працэс адказныя спецыялісты. Трамбоўка зялёнай масы ідзе кругласутачна, вядуць яе Андрэй Свірко, Аляксандр Няфёдаў і Алег Сакабіцкі, усе яны ў гаспадарцы на добрым рахунку, добрасумленныя і адказныя.
На сяўбе аднагадовых траў задзейнічаны Генадзь Макаронак.
Увогуле, як адзначыў Сяргей Сіўчыкаў, мясцовыя механізатары – людзі, правераныя не адной сельскагаспадарчай кампаніяй, з такімі кадрамі па сілах выкананне любых пастаўленых задач. І бягучая корманарыхтоўка – таму пацвярджэнне.
Клапоціцца агранамічная служба і пра кармавыя запасы на будучыню: вядзецца падсеў траў, перазалужэнне ўгоддзяў. Актыўна вядуць сяўбу люцэрны: хаця культура вельмі патрабавальная да якасці глебы і добра расце толькі на мягкіх і ўрадлівых землях, чым мясцовыя плошчы “пахваліцца” не могуць. Але, па словах галоўнага агранома, яны штогод практыкуюць сяўбу люцэрны на розных участках, назіраюць, дзе зялёная маса атрымліваецца густая і сакавітая.
Палеткі, вызваленыя ад рулонаў з сенам, плануюць пераараць і пасеяць сумесі траў: люцэрну, цімафееўку, канюшыну.
Паралельна з іншымі работамі правялі хімапрацоўку кукурузы, у бліжэйшых планах – падрыхтоўка глебы пад восеньскую сяўбу азімага рапсу.
Праяўляе кіраўніцтва гаспадаркі клопат аб працаўніках падчас правядзення палявых работ: на палеткі дастаўляюцца гарачыя абеды, выдаюцца сняданкі, распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочання за якасную работу.
Усё разам дае ўпэўне­насць, што прадстаячую зімоўку грамадскі статак КСУП “Ніва-Барсукі” сустрэне з дастатковай колькасцю кармоў выдатнай якасці.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость