Темы

Працаваць для людзей

Працаваць для людзей

rimorev

Няпросты зараз перыяд у рабоце паштальёнаў: з кожным днём набірае абароты падпісная кампанія. І менавіта ад гэтых людзей у многім залежыць, якому выданню аддадуць перавагу падпісчыкі. А выбар сёння ў прыхільнікаў друкаваных СМІ — вялікі: у каталагу РУП “Белпошта” прадстаўлена больш за 1000 назваў беларускіх выданняў і каля 6000 — замежных газет і часопісаў.
Па словах загадчыка аддзялення паштовай сувязі а/г Баравіца Галіны Парфёнавай, ужо не першы год найбольшая колькасць іх падпісчыкаў аддае перавагу раённай газеце “Кіравец” і выпісваюць не адзін дзесятак гадоў. Не сакрэт, што ў многіх сем’ях — гэта адзіная друкаваная крыніца інфармавання. На жаль, з кожным годам змяншаецца колькасць сельскіх жыхароў, але работнікі паштовага аддзялення імкнуцца выконваць даведзеныя ім планавыя заданні.
Больш за 26 гадоў працуе ў аддзяленні паштальёнам Еўдакія Міхалап (на здымку). Абслугоўвае яна Баравіцу і Мазураўку. Па словах жанчыны, вяскоўцы з задавальненнем выпісваюць і чытаюць «Кіравец», з яго даведваюцца аб жыцці, дзейнасці і дасягненнях працоўных калектываў раёна і яго жыхарах. Папулярнасцю ў вяскоўцаў карыстаюцца таксама многія рэспубліканскія і абласныя выданні.
Да сваёй работы Еўдакія Пятроўна, як гаворыцца, прыкіпела душой. Ёй падабаецца сустракацца з людзьмі, дапамагаць ім і словам, і справай: адных трэба падбадзёрыць, іншым — паспачуваць, з трэцімі разам парадавацца. Самае прыемнае ў яе прафесіі, як кажа паштальён, адчуванне патрэбнасці людзям: іншы пажылы чалавек цэлы дзень сядзіць у хаце адзін, а як толькі яна завітвае на парог — шчыра радуецца яе прыходу. І такія моманты ў жыцці даюць запал бадзёрасці і шчырае жаданне працаваць для людзей.
Людміла СЯМЁНАВА.

 

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем