Темы

“Працаваць трэба сумленна, тады і вынік будзе добры”…

“Працаваць трэба сумленна,  тады і вынік будзе добры”…

scherbich

Менавіта так лічыць загадчыца малочна-таварнага комплексу “Кірава” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Любоў Шчэрбіч.
“Прафесія жывёлавода патрабуе прызвання, – кажа Любоў Мікалаеўна. – Тут няма месца гультаям і выпадковым людзям, якія жадаюць мала працаваць і шмат зарабляць. Ды і рытм працы — зранку да змяркання, некаторых палохае”.
Кожнаму з нас абавязкова даводзіцца сутыкнуцца з важным момантам у жыцці — выбарам будучай прафесіі. У адных ён бывае ўдалым, іншыя — на жаль, памыляюцца, так і не знаходзячы сябе ў абранай справе. У Любові Шчэрбіч супала ў жыцці ўсё: і дзіцячая мара, і моцнае жаданне прысвяціць сябе працы ў жывёлагадоўлі.
Нарадзілася яна ў в.Свіслач на Гродзеншчыне. Яшчэ дзяўчынкай з задавальненнем бегала на мясцовую ферму, каб дапамагчы матулі падаіць кароў, бацьку — раздаць кармы жывёле.
Скончыўшы 8 класаў Люба паехала паступаць у Ваўкавыскі зааветэрынарны тэхнікум. Дарэчы, бацькам аб тым, што плануе звязаць сваё жыццё з працай у жывёлагадоўлі, адразу не сказала, а прызналася толькі тады, калі прыйшоў выклік на вучобу. Любоў Мікалаеўна ўспамінае, як маці адгаворвала яе вучыцца на заатэхніка, бо ведала, што справа гэта не з лёгкіх. Але пераканаць дзяўчыну змяніць сваё рашэнне так ніхто і не змог.
На Кіраўшчыну Любоў прыехала ў 1978 годзе пасля заканчэння зааветэрынарнага тэхнікума. Першым месцам работы стала Кіраўская райветстанцыя, дзе адпрацавала заатэхнікам 8 гадоў.
У 1986 годзе Л.М.Шчэр-біч перайшла працаваць у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на ферму, якую зараз узначальвае. На працягу 28 гадоў жанчына прайшла шлях ад учотчыка да загадчыцы. Па яе словах, яна ніколі не баялася ніякай работы: калі трэба было, і карміла жывёлу, і даіла, і лячыла. Яна і зараз не можа сядзіць у кабінеце, перабіраючы паперы: з раніцы і да позняга вечара жанчына кантралюе ўвесь працэс утрымання жывёлы на МТК, а гэта без малага амаль 2000 галоў БРЖ.
Вядома, што плённая і добрасумленная праца дае свае станоўчыя вынікі. З кожным годам на малочна-таварным комплексе павялічваецца сярэдні ўдой на карову. Летась ён склаў 6056 кг. Зараз у сярэднім ад кожнай рагулі надойваюць па 16 кг. Усё малако, адпраўляемае на пера-працоўчае прадпрыемства, ідзе сортам экстра і вышэйшым.
З цеплынёй адгукаецца Людміла Мікалаеўна аб сваім калектыве, у яе падпарадкаванні 34 чалавекі. На яе думку, там, дзе ўсе разумеюць адзін аднаго, падтрымліваюць, працаваць лёгка і цікава. “Канешне, кожны чалавек — са сваім характарам, адзначае Любоў Мікалаеўна, — але імкнуся знаходзіць падыход да кожнага ў калектыве. А калі і ўзнікаюць некаторыя праблемы, вырашаю іх мірным шляхам”…
Заўсёды надзейнай падтрымкай для Л.М.Шчэрбіч была і застаецца яе сям’я: муж і двое дзяцей. Па словах жанчыны, працуючы ў жывёлагадоўчай галіне, складана было ў поўнай меры аддаваць сябе сям’і і хатнім справам. Але родныя з разуменнем ставіліся да яе працы і падтрымлівалі ва ўсім. Няпроста было гадаваць дзяцей, у свой час вельмі дапамагала свякруха. Аб адным крыху шкадуе жанчына, што, працуючы з раніцы і да позняй ночы, у яе не было магчымасці праводзіць з дзецьмі столькі часу, колькі хацелася.
Але нягледзячы на ўсе складанасці Любоў Мікалаеўна задаволена сваім лёсам: усё ў жыцці атрымалася і споўнілася. Ёсць любімая работа, дзеці стварылі свае сем’і, добра жывуць і старанна працуюць, а галоўная яе радасць зараз — трое ўнукаў.
Гэтымі днямі Л.М.Шчэрбіч адзначыла свой          55-гадовы юбілей. На пытанне ці плануе яшчэ працаваць, адказала шчыра і проста: “Калі ў кіраўніцтва гаспадаркі ёсць патрэба ў такіх спецыялістах, як я, то з задавальненнем яшчэ папрацую”.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.  

Последние новости

Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем