Темы

Працаваць з разлікам на заўтра

Працаваць з разлікам на заўтра

les

У бягучым годзе пытанням мадэрнізацыі ў нашым раёне надаецца значная ўвага. Бо гэты працэс — не проста тэхнічнае і тэхналагічнае перааснашчэнне вытворчых магутнасцей, гэта — сацыяльна-эканамічнае заўтра, ад якога залежыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі, прадукцыйнасць працы і, канешне ж, заработная плата.Работы па мадэрнізацыі вытворчасці і ўкараненні новых відаў аказваемых паслуг вядуцца ў ПМК-255. Прадпрыемства ўжо ўвасобіла ў жыццё шэраг пунктаў плана мадэрнізацыі, разлічанага да 2015 года. Адным з іх стала наладжванне вытворчасці блок-хаўса, які выкарыстоўваецца пры дэкаратыўным аздабленні будынкаў і памяшканняў як знутры, так і з вонкавага выгляду.
Ажыццявіць яго выпуск ПМК-255 дазволіла набыццё і ўстаноўка на дзейнічаючы чатырохбаковы прадольна-фрэзерны станок для вытворчасці прафіляваных дэталяў з драўніны, дадатковай фрэзы.
Зараз на гэтым станку ажыццяўляецца выпуск вагонкі, дошкі для падлогі,  блок-хаўса, плінтуса, ліштвы і інш.
У цэху дрэваапрацоўкі шчыруюць два спецыялісты-станочнікі Аляксандр Мішчанкоў і Уладзімір Чарнякоў. За змену яны вырабляюць каля 4-5 кубаметраў вырабаў з драўніны. Перад вытворчасцю піламатэрыялаў уся сыравіна праходзіць працэс сушкі, таму атрымліваецца выдатнай якасці.
Як адзначыў падчас размовы майстар цэха дрэваапрацоўкі Сяргей Казлоў, вырабы з драўніны заўсёды былі і застаюцца вельмі запатрабаванымі ў насельніцтва. Акрамя таго, прадпрыемства пры правядзенні будаўнічых і аддзелачных работ поўнасцю забяспечана драўлянай прадукцыяй уласнай вытворчасці.
Зрабіць заказ на выраб прадукцыі з драўніны можна як з уласнай сыравіны, так і з матэрыялу ПМК-255. Акрамя таго, ёсць магчымасць адразу набыць гатовую прадукцыю, якая прапануецца ў магазіне прадпрыемства, які адкрыты ў будынку былой прахадной. Пры жаданні заказчыка спецыялісты могуць апрацаваць вырабы з драўніны антысептыкам, што значна павялічыць тэрмін іх службы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Гонка памяти Владимира Белявского открыта

14 августа 2026
Читать новость
Конкурс

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

13 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика пьянства

11 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика угонов

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Строить – значит созидать

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Памяти наставника

11 августа 2026
Читать новость