Темы

Працавалі зладжана, з агеньчыкам!

Працавалі зладжана,  з агеньчыкам!

galo

Сёлетнім караваем працаўнікі СВК “Добасна-агра” могуць быць задаволены: намалоты аказаліся рэкорднымі — сабралі 5965 т збожжа (перавышаны паказчык  нават самага ўраджайнага для гаспадаркі 2012 года, калі было атрымана 5080 т), сярэдняя ўраджайнасць склала 48 ц/га.

На палетках зладжана працавалі 9 экіпажаў, у іх састаў увайшлі самыя вопытныя механізатары, за плячамі якіх не адно жніво. Штодня з бункераў іх камбайнаў на ток паступала да 700 тон збожжа. Вельмі парадавалі хлебаробаў участкі азімага трэцікале — 70 ц/га, азімай пшаніцы — 56 ц/га, азімага жыта — 51 ц/га. А вось намалоты яравых культур унеслі адмоўныя карэктывы ў агульныя паказчыкі: ячмень даў па 37 ц/га, авёс — па 36 ц/га, зернебабовыя — па 35 ц/га.
Да ўборкі ў сельгаспрадпрыемстве падрыхтаваліся грунтоўна: своечасова адрамантавалі збожжаўборачныя камбайны, давялі да ладу сушыльную гаспадарку, распрацавалі меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання, графік дзяжурстваў спецыялістаў. А самае галоўнае — падабраліся вопытныя механізатары, душой хварэючыя за агульную справу. Дзякуючы іх сумесным намаганням, самаадданай працы — уборка хлеба тут прайшла без збояў. Толькі камбайны свае дабаснянцы не пагналі на мехдвор, а паехалі дапамагаць сусе-дзям — хлебаробам СВК “Чырвоны баец”.
СВК “Добасна-агра” поўнасцю разлічылася з дзяржавай: на прыёмныя пункты пастаўлена 1150 тон збожжа. Пад патрэбу засыпана пасяўнога матэрыялу, у дастатковай колькасці назапашана і фуражу.
Гэтае жніво для старшыні сельгаскааператыва Аляксандра Дастанкі — першае. Але, як адзначыў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі, з боку маладога кіраўніка прадпрымаліся правільныя падыходы ў вырашэнні надзённых пытанняў, ён граматна арганізоўваў уборачны працэс.
А ў тым, што ўборку завяршылі ў ліку першых у раёне, Аляксандр Дастанка ўпэўнены, — заслуга механізатараў. Сярод лідараў — Мікалай Галомзік і Іван Панталонаў, на іх рахунку 1579 т збожжа, сямейны экіпаж Алега і Паўла Бычковых (957,3), браты Васіль і Іван Есянецкія (932 т), сямейны экіпаж Івана і Пятра Зубавых (816 т). Старанна працавалі вадзіцелі Сяргей Скрыпуноў, які перавёз 2024 т збожжа, а таксама Яўген Кавалёў (1445 т), Мікалай Асташоў (955 т). На сушыльным комплексе зладжана шчыравала звяно ў складзе Пятра Драздова і Андрэя Хусанава, якія давялі да ладу 687 т збожжа.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЕСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость