Темы

Працавітыя людзі — гонар Кіраўшчыны!

Працавітыя людзі — гонар Кіраўшчыны!

_MG_62162

Любоў да зямлі, роднага краю, адказнасць да сваёй справы натхняе людзей на высокія працоўныя дасягненні. Ва ўсе часіны гонарам грамадства і надзеяй на светлую будучыню былі і застаюцца працавітыя людзі. Тыя, хто сее і ўбірае хлеб, займаецца вытворчасцю малака і мяса, будуе жыллё і аб’екты, выхоўвае, вучыць і лечыць людзей і інш.

Сярод дастойных дачок сваёй Айчыны і ветэран працы, былая трактарыстка калгаса “Рассвет” Ніна Архіпаўна Бяляўская. Больш за 30 гадоў жыцця яна бездакорна і адказна выконвала даручаную ёй справу. Яшчэ знакаміты К.П.Арлоўскі заўсёды ставіў працалюбівую дзяўчыну ў прыклад механізатарам­мужчынам.

Сярод дарагіх сэрцу Ніны Архіпаўны ўзнагарод — прыз імя знакамітай Пашы Ангелінай, уручаны ёй у 1977 годзе ў Маскве на з’ездзе жанчын­трактарыстак былога Савецкага Саюза.

Сваю любоў да тэхнікі Н.А.Бяляўская пранесла праз усё сваё жыццё. Па яе словах, яна вельмі зайздросціць цяперашнім механізатарам, якія маюць магчымасць працаваць на такой сучаснай, магутнай тэхніцы, у кабінах якой створаны камфортныя для працы ўмовы.

Па словах жанчыны, зараз яна любуецца палеткамі “Рассвета”: настолькі  яны старанна апрацаваныя, дагледжаныя. Немалаважная заслуга ў гэтым дастойнай маладой змены. Сярод сённяшніх руплівых працаўнікоў — і механізатар Юрый Асташоў, брыга­дзір трактарнай брыгады №2 Максім Юркавец (на здымку). 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость