“Працоўны семестр-2015”: пераможцы раённага конкурсу

“Працоўны семестр-2015”: пераможцы раённага конкурсу

IMG_1929

Урачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў раённага конкурсу “Працоўны семестр-2015” адбылося ў Цэнтры вольнага часу. Сюды прыбылі байцы студатрадаў раёна, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прымаючых арганізацый. У мерапрыемстве прыняў удзел камісар абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Сяргей Чычоў.

Прысутных вітала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага штаба па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што сёння студатрадаўскі рух для моладзі — школа жыцця, якую патрэбна прайсці ўсім. У студатрадах адбываюцца станаўленне асобы, праверка волі, загартоўваецца характар, выяўляюцца лідары, якія потым прыходзяць у тым ліку і на кіруючыя пасады і з гонарам спраўляюцца са сваімі абавязкамі.

Быў зроблены кароткі экскурс у гісторыю ўзнікнення і развіцця студатрадаўскага руху ў Беларусі.

Зараз байцы студатрадаў, працягвала Галіна Слабоднікава, выконваюць важныя для нашага раёна работы: прымаюць удзел у рэканструкцыі малочна-таварных ферм, добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў, дапамагаюць гаспадаркам па ўборцы сельгаспрадукцыі.

Асаблівую ролю ў павышэнні іміджу студатрадаў адыграла створаная ў нашым раёне сістэма арганізацыі работы ў дадзеным напрамку. Па арганізацыі занятасці ў цесным узаемадзеянні працуюць раённы выканаўчы камітэт, райкам ГА “БРСМ”, установы адукацыі і арганізацыі раёна. І рэзультат відавочны. Так, колькасць студ-атрадаў узрасла з 4-х у 2011 годзе да 27 у 2015 годзе. Летась у працоўным семестры прынялі ўдзел 384 навучэнцы.

Раённы штаб па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у 2013, 2014 гадах займаў лідзіруючыя пазіцы сярод раённых штабоў вобласці ў сваёй катэгорыі.

Па выніках абласнога конкурсу “Працоўны семестр-2015” атрад імя К.П.Арлоўскага, сфарміраваны на базе ліцэя №15, стаў пераможцам у намінацыі “Лепшы сельскагаспадарчы атрад”.

2015 год, аб’яўлены ў нашай краіне Годам моладзі і азнаменаваны 70-годдзем Вя-лікай Перамогі, стаў добрай магчымасцю для моладзі праявіць сябе. Студэнцкім атрадам былі прысвоены імёны Герояў вайны і працы, якімі ганарыцца Кіраўшчына.

Кіраўскі раён — адзін з лепшых у вобласці па навядзенні парадку на зямлі. І ў гэтым вялікая заслуга байцоў студ-атрадаў.

Галіна Слабоднікава акрэсліла задачы па арганізацыі працоўнага семестра-2016.

Аб выніках працоўнага семестра-2015 праінфармавала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена  Осіпава.

Намеснік начальніка штаба працоўных спраў ліцэя №15 Жанна Каранкевіч у сваім выступленні расказала аб арганізацыі работы штаба, прыцягненні ў атрады цяжкіх падлеткаў, кантролі ў перыяд работы атрадаў.

Аб захаванні патрабаванняў правілаў і інструкцый па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў прымаючых арганізацыях праінфармавала галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана  Рублеўская.

Сярод прапаноў, выказаных камандзірам студатрада імя Е.У.Дабравольскага Яўгеніяй Лысянковай наконт развіцця студатрадаўскага руху ў гэтым годзе, была аб арганізацыі выязных атрадаў у межах абмену паміж раёнамі.

Камісар абласнога штаба  студэнцкіх атрадаў Сяргей Чычоў ад імя Магілёўскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” выказаў удзячнасць раённаму выканаўчаму камітэту за пад-трымку і дапамогу ў справе фарміравання і арганізацыі дзейнасці студатрадаў, райкаму ГА “БРСМ”, які ўнёс свой уклад у будатрадаўскі рух вобласці, а таксама ўсім байцам студатрадаў і заклікаў з поспехам выканаць задачы працоўнага семестра-2016.

Пасля пленарнага пасяджэння адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання па выніках раённага конкурсу “Працоўны семестр-2015”.

У намінацыі “Лепшы штаб працоўных спраў устаноў адукацыі” пераможцам прызнаны штаб ліцэя №15 пад кіраўніцтвам дырэктара ўстановы адукацыі Ф.В.Старавойтавай.

Лепшай прымаючай арганізацыяй прызнаны СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (старшыня А.І.Багель).

У намінацыі “Лепшы студэнцкі сельскагаспадарчы атрад” вылучыліся: атрад імя А.М.Рублеўскага Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева (камандзір Дзмітрый Ляскоў), атрад імя Р.А.Худалеева Жыліцкага сельгаскаледжа (камандзір Ангеліна Рудніцкая), атрад імя А.Л.Ядлоўскага Жыліцкага сельгаскаледжа (камандзір Раман Каплуноў), атрад імя К.П.Арлоўскага ліцэя №15 (камандзір Аляксандр Рубцоў).

Лепшым студэнцкім экалагічным атрадам стаў атрад імя А.І.Мельнікава СШ №1 (камандзір Ганна Лазаковіч), лепшым сэрвісным атрадам — атрад імя А.К.Шоміна Жыліцкага ссельгаскаледжа (камандзір Аляксей Дзярук).

Лепшымі камандзірамі студ-атрадаў прызнаны: Аляксандр Рубцоў (атрад імя К.П.Арлоў-скага ліцэя №15), Святлана Лысянкова (атрад імя Е.У.Дабравольскага), Дзмітрый Ляскоў (атрад імя А.М.Рублеўскага Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева).

Былі таксама адзначаны лепшыя байцы студатрадаў: Ігар Грузд, Яўген Салановіч, Раман Каплуноў, Ганна Сапега, Крысціна Гайдук, Рыта Ярэшчанка, Сафіко Гагохія, Сяргей Скітовіч, Дарына Юхноўская, Кірыл Шумілаў, Аляксандр Пяткевіч, Любоў Чайка, Аляксандр Міхалап.

Цырымонію ўзнагароджвання правялі Галіна Слабоднікава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук,  старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.

Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі, лепшыя байцы атрадаў — прэміямі сельгасарганізацый. Завяршылі  мерапрыемства сумесная кофе-паўза і прагляд кінафільма.

IMG_1916

IMG_1884

IMG_1863

IMG_1844

IMG_1841

IMG_1838

IMG_1834

Наталля ХАДАКОВА.

Фота  Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх