Темы

Праца хлебароба ў пашане

Праца хлебароба ў пашане

Ва ўсе часы праца хлебароба цанілася высока. У Кіраўскім раёне падчас жніва ўшаноўваюць лепшых у працоўным спаборніцтве. Растуць намалоты, павялічваюцца рэзультаты, прыбывае ў кагорце лідараў. Жніво-2025 набрала дынамічны тэмп!

У першыя выхадныя жніўня на палях не спыняўся гул камбайнаў, па дарогах бегалі грузавікі, напоўненыя свежанамалочаным збожжам, на поўнай магутнасці працавалі сушыльныя комплексы. У гэты гарачы ва ўсіх сэнсах час на палях раёна праводзяцца ўшанаванні лідараў уборачнай кампаніі.


Першыя месцы ў традыцыйным раённым працоўным спаборніцтве ўпэўнена займаюць аграрыі ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага». Малады хлебароб – пераемнік дынастыі – Сяргей Дрозд першым у раёне пераадолеў мяжу ў 1000 тон намалоту на камбайне айчыннай вытворчасці. Другім на збожжаўборачнай машыне вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» тысячу тон намалаціў экіпаж у саставе рассветаўцаў Мікалая Белакурскага і маладога аграрыя Эдуарда Фаміна.

З гэтымі працоўнымі поспехамі добрасумленных камбайнераў у нядзелю павіншавалі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багель, актывісты прафсаюзнага руху. Збожжаўборачны экіпаж братоў Мікалая і Анатоля Драздоў другім у раёне намалаціў больш за 1000 тон збожжа. З працоўным дасягненнем іх павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Ён адзначыў, што такі рэзультат – гэта вынік працавітасці і майстэрства старанных хлебаробаў, якія кожны год займаюць лідзіруючыя пазіцыі.


Пакуль надвор’е спрыяе, працаўнікі палёў шчыруюць з асаблівай адказнасцю, змагаюцца літаральна за кожнае зярнятка. У нядзелю на полі паміж Кіраўскам і Мышкавічамі ішла ўборка азімага рапсу. Там жа адбылося ўшанаванне першых вадзіцеляў-двухтысячнікаў раёна – працаўнікоў «Рассвета» Аляксандра Белага і Сяргея Іваніцкага.


У гэты дзень адзначылі і працоўныя заслугі вадзіцеля з КСУП «Чырвоны баец» Юрыя Кітова, які першым у раёне перавёз больш за 1000 тон збожжа на грузавым аўтамабілі МАЗ грузападымальнасцю да 10 тон. Яго павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч. На грузавіку Юрыя Кітова зараз красуюцца новыя наклейкі – «1000 тон» і «Лідар працоўнага спаборніцтва».
Жніво працягваецца ў актыўным тэмпе, і мы чакаем новых поспехаў працаўнікоў хлебных ніў. Уклад кожнага з іх каштоўны!


Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара і Алесі БАГДАНАВАЙ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость