Праграма асноўных мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкi-2016» у г.Мсціслаў 24 верасня 2016 года


9.00-10.00 — Асвяшчэнне Свята-Траецкай царквы і святочнае богаслужэнне ў Кармеліцкім касцёле Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі.
10.00-10.40 — Урачыстае адкрыццё свята сярэднявекавой культуры «Рыцарскі фэст-2016».
«Часы і эпохі» – шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў.
Выступленне музычнага гурта «Літы Талер» (плошча Пятра Мсціслаўца).
11.00 — Пастраенне дэлегацый перадавікоў – удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу (вул.Савецкая, уздоўж гарадскога парка).
11.00-11.50 — Цырымонія ўскладання кветак на Алеі Славы «Парка Міру», пасадка дрэў дэлегацыямі раёнаў Магілёўскай вобласці (парк Міру).
11.50 — Парад афіцыйных дэлегацый перадавікоў (вул. Савецкая — плошча Пятра Мсціслаўца).
12.00-15.00 — Абласны конкурс сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2016» (вул. Савецкая ,16).
Галоўная сцэнічная пляцоўка, плошча Пятра Мсціслаўца
12.00-12.15 — Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016».
12.15-14.00 — Цырымонія ўшанавання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплесу.
Святочны канцэрт.
14.30-15.30 — Святочны канцэрт заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш».
16.00-17.00 — Святочны канцэрт Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».
19.00-21.45 — Святочны вячэрні канцэрт «Майстры мастацтваў Беларусі і Расіі – працаўнікам вёскі Магілёўшчыны» з удзелам: нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестрf Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга, расійскага спевака Аляксея Гомана, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка, заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш», групы «Jazz City Band», Ганны Трубяцкой, заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь.
22.00 — Святочнае лазернае шоў (плошча Пятра Мсціслаўца).
9.30 – 22.00 — работа фестывальных пляцовак:
«Плошча дасягненняў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны» – выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтамабіляў маркі «ГАЗ» (вул.Савецкая).
Святочная пляцоўка «Вуліца Каравайная» – «Скарбніца поспехаў герояў ураджаю» (вул.Варашылава).
Святочная пляцоўка «Плошча народных талентаў» – гандлёва-выставачная экспазіцыя сувенірнай прадукцыі майстроў ДПМ вобласці (вул.Калініна, вул.Пірагоўская).
Выстава-вернісаж «Вуліца сустрэчы пакаленняў» вядучых мастакоў Магілёўшчыны і юных мастакоў Мсціслаўшчыны (пешаходная вуліца Пірагоўская).
Святочная гульнёвая тэматычная экспазіцыя «Вёсачка гульняў і забаў» (перакрыжаванне вул.Калініна і Пірагоўская).
Святочная тэматычная экспазіцыя «Спадчына і сучаснасць града Мсціслава» – прэзентацыйная пляцоўка Мсціслаўскага раёна (вул.Савецкая).
Святочная выставачная пляцоўка «Вернісаж маладосці і творчасці» – выставачна-гандлёвая экспазіцыя прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, устаноў сацыяльнай абароны Магілёўскай вобласці; прэзентацыя маладзёжных тэматычных праграм, праектаў ГА «БРСМ» (вул.Камсамольская).
Дзіцяча-маладзёжнае свята «Горад васільковай будучыні» (пляцоўка каля Цэнтра дзіцячай творчасці).
Прэзентацыйная пляцоўка Мсціслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (пляцоўка каля «Пажарнай каланчы», вул.Камсамольская, д.6).
Свята сярэднявекавой культуры «Рыцарскі фэст» (Замкавая гара)
14.30-17.00 — Масавыя бітвы. Турнір дзясятак. Турнір лучнікаў. Выступленне музычнага гурта «Літы талер».
17.00-19.30 — Коннае прадстаўленне «Пад Харугвамі Вялікага Княства» конна-гістарычнага клуба «Золотая шпора». Масавыя бітвы: бугурт «Захват знамени», тэатралізаваны штурм замка. Выступленне і майстар-клас для гледачоў па сярэднявекавых танцах харэаграфічнага калектыву «Яварына».
20.00-21.30 — Рыцарскія конныя забавы конна-гістарычнага клуба «Золотая шпора». Канцэрт гурта «NEVRIDA».
22.30-02.00 — Шоў агню. Канцэрт фольк-гурта «Irdorath», гурта «FRAM». Дыскатэка ў стылі сярэднявечча.