Прыгажосць уласнай сядзібы за чужы кошт …

Прыгажосць  уласнай сядзібы  за чужы кошт …

Прыгожы, радуючы вока зелянінай і яркімі фарбамі клумбаў і кветнікаў, чысты і ўтульны — ці не жадаем мы бачыць менавіта такім горад, дзе жывем, працуем, дзе растуць нашы дзеці і ўнукі? Напэўна, кожны кіраўчанін пацвярджальна махне галавой: так, жадаем. Але, на жаль, не кожны садзейнічае гэтаму, а часам проста шкодзіць…
Варта адзначыць, што большасць жыхароў уносіць свой уклад у тое, каб аблічча горада прыносіла эстэтычную асалоду: многае робіцца ў гэтым напрамку сіламі камунальнікаў, работнікаў іншых працоўных калектываў, школьнікамі, гаспадарамі ўласных сядзіб.
Але ёсць яшчэ сярод нас людзі, якія мала таго, што не цэняць чужую працу, але і квапяцца на створаную агульнымі намаганнямі прыгажосць дзеля ўласнай выгоды. І ўчыняюць набегі на клумбы і кветнікі, з любоўю ўладкаваныя ў грамадскіх месцах, вырываюць расаду, выкопваюць саджанцы і цягнуць на свае сядзібы. І прыгожыя раслінныя кампазіцыі, у якія ўкладзены значныя сродкі і людская праца, пасля такіх набегаў выглядаюць проста жахліва…
Наша газета пісала аб вырваных крокусах і іншых кветках на клумбах у гарадскім скверы, выкапаных туях па вуліцы Пушкінскай, ушчувала, саромела, але, відаць, у некаторых асобін з чалавечым абліччам поўнасцю атрафіраваны такія якасці, як сумленне, культура, законапаслухмянасць…
Летась напрыканцы лета кіраўнік раёна Уладзімір Піскіжаў, яго намеснікі Вячаслаў Нявінскі і Вольга Гаршкова, старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч наведалі Горацкі раён, дзе цікавіліся мясцовымі падыходамі па добраўпарадкаванні тэрыторый: прымяненнем малых форм, уладкаваннем кветнікаў, клумб і г.д. І настолькі кіраўчан уразіла разнастайнасць і своеасаблівасць кветак і кустоўя, што, уклаўшы ўласныя грошы, прадстаўнікі ўлады нашага раёна набылі ў Батанічным садзе Беларускай сельгасакадэміі расаду кветак, саджанцы туі, іншых раслін незвычайных сартоў. Увесь гэты каштоўны жывы груз быў перададзены УКП “Жылкамгас”, і большая яго частка высаджана на ўчастку каля кафэ “Альянс”, дзе размясціўся “сонечны гадзіннік”. Думаецца, упаўне лагічнае жаданне, каб гэтае месца выглядала прыгожа: побач — аўтатраса, аўтастанцыя, непадалёку — ЗАГС, гандлёвыя кропкі — хацелася, каб арыгінальныя расліны зацікавілі і парадавалі і кіраўчан, і гасцей горада. Але нядоўга займалі яны адведзенае месца: былі выкапаны, вырваны і зніклі ў невядомым напрамку. На момант нашага прыезду толькі адзінокая невялікая туйка сумавала па іншых сярод цюльпанаў, якія дасаджвалі тут камунальнікі, каб хоць неяк упрыгожыць гэты ўчастак…
Крыўдна за тых, хто нахабна спакусіўся на прыгажосць: утворанае зло яшчэ нікому не прыносіла шчасця. Крыўдна і за раўнадушша тых, хто спакойна пазіраў на іх дзеянні, ніяк не адрэагаваўшы: зразумела, што каб выкапаць расліны, патрабаваўся час, і сведкаў у такім бойкім месцы не магло не быць. Але зноў справацаў праславуты прынцып “мая хата з краю…”
Давайце ўсё ж не будзем абыякавымі, давайце ўсюды і ва ўсім быць культурнымі, цывілізаванымі людзьмі, паважаць працу сваю і іншых, берагчы і прымнажаць прыгажосць роднага краю дзеля нас жа саміх, нашых на-шчадкаў! Жыццё абавязкова аддзячыць за гэта!

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024