Прымем актыўны ўдзел у суботніку!
З 5 кастрычніка па 5 лістапада ў нашым раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі: працоўныя калектывы актыўна ўключыліся ў гэтую важную і адказную справу, выконваюць вызначаныя перад імі задачы.
Заўтра, 24 кастрычніка, у раёне праводзіцца суботнік, у ходзе якога будуць працягвацца работы па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні.