Рассветаўцы актыўна працуюць на будучы ўраджай!

Рассветаўцы актыўна працуюць на будучы ўраджай!

Рас-поле-4 Рас-поле-1 Рас-поле-2 Рас-поле-3У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” веснавыя палявыя работы разгорнуты ў поўную сілу. І хоць трывалую аснову пад будучы ўраджай рассветаўцы заклалі яшчэ з восені, нямала прадстаіць зрабіць і зараз.

Як адзначыў першы намеснік дырэктара таварыства Аляксандр Жылінскі, у гэтыя дні яны імкнуцца задзенічаць усе тэхнічныя магчымасці, каб ні хвіліны не прапала дарэмна. Наяўнасць моцнай тэхнічнай базы дае магчымасць працаваць зладжана, адначасова выконваючы работы на розных участках, бо раскіданасць земляў “Рассвета” вельмі значная.

Час пакуль не прыспешвае, але колькасць пасяўных плошчаў збожжавых і зернебабовых з улікам кукурузы на зерне — 2190 га — не дазваляе рассветаўцам расслабляцца. Многія работы ў сельгаставарыстве арганізаваны ў дзве змены, у тым ліку і сяўба. Гэта спрыяе правядзенню пасяўных работ у лепшыя агратэхнічныя тэрміны.
Сёлета на рассветаўскіх палетках запланавана пасеяць ячмень на 497 га, на 160 га — пшаніцу, зернебабовыя зоймуць 684 га. Авёс пасеяны на плошчы ў 100 га.
На поле за в.Казулічы рэдакцыйны аўтамабіль дабраўся ў самы разгар пасяўных работ. Яны тут вяліся без прастояў: палетак добра падрыхтаваны, загрузка насення своечасовая. На гарызонце магутны “Джон-Дзір” з пасяўным агрэгатам “Aмазоне”, пакідаючы за сабой клубы пылу, узварушваў прагрэтую сонцам глебу і закладваў у яе залацістае зерне. Кіраваў ім малады механізатар Аляксандр Кахновіч. У хлебаробскай справе ён, можна сказаць, навічок: паўгады працаваў у таварыстве да службы ў арміі і ўжо год пасля яе, але валодае ўсімі тонкасцямі прафесіі дасканала — дзякуючы свайму бацьку-механізатару Сяргею Кахновічу. Ён часта браў малога Сашу з сабой, дзе юнак бачыў, як трэба расціць хлеб, шчыра працаваць, любіць і шанаваць сваю малую радзіму і родныя прасторы. Мабыць таму, пасля службы ў арміі, Аляксандр не спакусіўся паехаць жыць і працаваць у горад, а вярнуўся ў сельгаставарыства, сеў за руль свайго сталёвага каня і працягвае слаўную дынастыю хлебаробаў “Рассвета”.
Вопыт і працавітасць вызначаюць Віталя Шчэрбіча, аб чым яскрава сведчаць яго дзённыя выпрацоўкі. Зараз ён заняты па падсеве шматгадовых траў, за змену паспявае праходзіць каля 30 га. За плячыма Віталя — амаль 20 гадоў механізатарскага стажу. Замацаваны за ім МТЗ-1221 да веснавых палявых работ падрыхтаваў самастойна, дасканала перагледзеў кожны вузел, каб не прастойваць у гарачы час. Ды і зараз, адзначыў Віталь, ён пастаянна правярае стан тэхнікі, бо яна вельмі любіць увагу і клопат.
“Рассвет” — адзіны ў раёне, хто выкарыстоўвае падчас апрацоўкі і падкормкі раслін сельгасавіяцыю. Гэта дае магчымасць апрацаваць вялізныя плошчы ў кароткі час і пры гэтым забяспечыць выкананне і захаванне агратэхнічных патрабаванняў. Узначальвае авіягрупу пілот 1-га класса, вопытны Валерый Іваноў. Другі пілот Уладзімір Анішчанка ўсё сваё працоўнае жыццё таксама прысвяціў сельгасавіяцыі: на яго рахунку сотні тысяч гектар апрацаваных пасяўных плошчаў.
Асабістым “доктарам” самалёта з’яўляецца авіямеханік Мікалай Папкоў. За 40 гадоў, а менавіта столькі часу ён займаецца абслугоўваннем і рамонтам крылатай тэхнікі, любую паломку здольны ўхіліць, як гаворыцца, закрытымі вачыма.
Сёлета на рахунку лётнага саставу ўжо больш за 3000 га апрацаваных пасяўных плошчаў. Праведзена падкормка азімых збожжавых і рапсу.
Загрузка самалёта сыпучымі ўгнаеннямі вядзецца пры дапамозе пагрузчыка “Джон-Дзір”, якім кіруе вопытны механізатар Уладзімір Іваніцкі. Дарэчы, усе разгрузачна-пагрузачныя работы давяраюць менавіта Уладзіміру, стаж якога ў сельгаставарыстве больш за 20 гадоў.
І такое разуменне, па словах Аляксандра Жылінскага, такія добрасумленныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў уласцівы кожнаму працаўніку, занятаму на палявых работах. У сваю чаргу, і кіраўніцтва “Рассвета” пастаралася матэрыяльна зацікавіць механізатараў, а таксама стварыць для іх належныя ўмовы працы і адпачынку. Усе ўдзельнікі сяўбы забяспечаны гарачымі абедамі, спецвопраткай і сродкамі аховы працы.
З раніцы і да позняй ночы шчыруюць рассветаўцы на палетках, клапоцяцца пра будучы важкі ўраджай. Бо наперадзе яшчэ нямала сельгасработ: сяўба кукурузы, бульбы, цукровых буракоў і агародніны, хімапрацоўка і абарона раслін. І для таго, каб забяспечыць належны вынік, трэба выкладацца максімальна. А гэта рассветаўскія земляробы ўмеюць!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.
На здымках: камандзір авіягрупы Валерый Іваноў (у цэнтры), авіямеханік Мікалай Папкоў, другі пілот Уладзімір Анішчанка заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў; на падсеве шматгадовых траў працуе механізатар Віталь Шчэрбіч.

Последние новости

Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024