Растуць асілкі на Кіраўшчыне

Растуць асілкі на Кіраўшчыне

АсташовНекалькі апошніх год ўсё больш гучна заяўляюць аб сабе выхаванцы аддзялення цяжкай атлетыкі ДЮСШ. Падапечныя трэнераў Кірыла Іваніцкага і Андрэя Асташова сабралі ўжо цэлую калекцыю ўзнагарод з самых розных спаборніцтваў. Юныя асілкі з Кіраўшчыны складаюць высокую канкурэнцыю выхаванцам спецыялізаваных устаноў Магілёўшчыны, у тым ліку з абласнога цэнтра і Бабруйска. Адметна, што “прыраслі” да “жалезных гульняў” у большасці сельскія хлопцы і дзяўчаты. Днямі мы пабывалі ў Любонічах, дзе праводзіць з рабятамі трэніроўкі Андрэй Асташоў і папрасілі расказаць трэнера аб тым, як ён будуе сваю работу.

— Андрэй, напачатку некалькі слоў аб сабе: як Вы прыйшлі ў гэты від спорту?
— Сам я родам з Бабруйска. Цяжкай атлетыкай “захварэў” яшчэ з дзяцінства. Займацца пачаў з 6 класа, а ўжо ў 9-м перайшоў на больш сур’ёзны ўзровень у вучылішчы алімпійскага рэзерву. Дарэчы, тут і пазнаёміўся з кіраўчанінам Кірылам Іваніцкім, з якім шчыра пасябраваў. У цяжкай атлетыцы ставіў для сябе высокія мэты і, дарэчы, змог нямала чаго дабіцца: чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў сваёй вагавай катэгорыі, а галоўнае дасягненне — “бронза” ў рыўку на Чэмпіянаце Еўропы ў 2010 годзе. Далей спартыўны лёс як прафесійнага цяжкаатлета, на жаль, для мяне не склаўся, вырашыў займацца трэнерскай работай. Скончыў Смаленскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры і спорту.
— А як трапілі на работу ў Кіраўскую ДЮСШ?
— Дзякуючы Кірылу Іваніцкаму. Ён запрасіў мяне ў Кіраўск, дзе пачаў на той момант адра­джаць цяжкую атлетыку — калісьці на Кіраўшчыне былі багатыя традыцыі ў гэтым відзе.
— Вы працуеце з Любоніцкімі школьнікамі, чаму менавіта з імі?
— У мясцовай школе захавалася нядрэнная база ў выглядзе трэнажораў, спартыўных снарадаў. А, галоўнае, мяне вельмі шчыра прынялі тут рабяты: адразу хіба што не палова школьнікаў выказалі жаданне займацца.
— І які ж цяперашні састаў вашых падапечных?
— Зараз са спартыўнымі снарадамі займаюцца 25 чалавек, прычым толькі крыху менш за палову з іх складаюць дзяўчынкі! Заняткі праходзяць тройчы на ты­дзень па 5-6 гадзін. Зай­маемся на стадыёне, у трэнажорнай зале. А яшчэ я імкнуся, па магчымасці, вазіць іх у Бабруйск, дзе яны назіраюць, як займаюцца іх равеснікі ў спецыялізаваных трэнажорных залах, і самі займаюцца больш сур’ёзна.
— Бацькі не суп­раць таго, што іх дзеці, як кажуць, “цяга­юць жалеза”, асабліва дзяўчынкі?
— Наадварот! Рабяты, па-першае, заняты справай, прычым пад наглядам, а не прадастаўлены самім сабе. Да таго ж, перш чым перайсці да падняцця штангі, кожны праходзіць даволі насычаны курс агульнафізічнай падрыхтоўкі, а гэта — умацаванне мышцаў, фізічнае развіццё — усё тое, што ідзе толькі на карысць здароўю.
— Нагадайце, у якіх спаборніцтвах вызначаліся нашы рабяты.
— Іх шмат. Калі браць самыя асноўныя, то ра­зам з Кірылам Іваніцкім мы падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў абласных Спартакіяд школьнікаў, абласных Спартакіяд ДЮСШ, рэспубліканскіх Алімпійскіх дзён мола­дзі, іншых спаборніцтваў. Прычым удала выступалі як у асабістым, так і ў камандным заліку. Прыемна канстатаваць, што трое выхаванцаў нашага
аддзялення займаюцца ўжо ў Бабруйскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, а, значыць, на прафесійным узроўні. Трэці год шліфуюць тут сваё майстэрства кандыдат у майстры спорту Мікалай Бяляўскі з Мышкавіч і Дар’я Лазаковіч з Любоніч, якая сёлета выканала нарматыў майстра спорту. На яе рахунку таксама 5-е месца на дарослым Кубку Беларусі. Сёлета да іх далучыўся яшчэ адзін ураджэнец Любоніч Максім Пінчук. Усе трое рыхтуюцца да выступлення ў юніёрскім першынстве Беларусі, які ў хуткім часе пройдзе ў Бабруйску.
— Самы свежы поспех юных штангістаў з Кіраўшчыны адбыўся літаральна тыдзень таму ў Магілёве, дзе праходзіла абласная Спартакіяда школьнікаў. Хто вызначыўся?
— У саставе нашай каманды выступала 14 чалавек. Усе паказалі дастойныя рэзультаты, дзякуючы чаму мы занялі агульнакаманднае 2-месца, прапусціўшы наперад з невялікім адрывам толькі моцную каманду абласнога цэнтра. У асабістым заліку пераможцамі ў сваіх катэгорыях сталі Дар’я Чыжонак, Максім Пінчук і Антон Герасімовіч. Другое месца заняла Кацярына Валовіч, “бронзу” ўзялі Паліна Лазаковіч і Стас Еўдакімаў. Па выніках спаборніцтваў чацвёра з іх уключаны ў састаў кандыдатаў у зборную вобласці на рэспубліканскую Спартакіяду школьнікаў. Астатнія двое будуць выступаць у асабістым заліку.
— Што ж, застаецца пажадаць вам поспехаў і далейшага спартыўнага росту!
— Дзякуй! Будзем імкнуцца да новых перамог!

Гутарыў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024