Темы

Раённае свята «Дажынкі-2017» адзначылі ў Любонічах (фотарэпартаж)

Раённае свята «Дажынкі-2017» адзначылі ў Любонічах (фотарэпартаж)

Д-9У мінулую суботу па-святочнаму ўпрыгожаны, маляўніча яркі ад рознакаляровых фарбаў, абноўлены аграгарадок Любонічы прымаў удзельнікаў і гасцей раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. На мерапрыемстве былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі. У  цэнтры ўвагі знаходзіліся героі жніва, якіх шчыра ўшанавалі на галоўнай сцэне свята. Надвор’е ў гэты дзень спрыяла добраму настрою і адпачынку пасля напружаных працоўных дзён. І падстава для такога настрою была важкая — сёлетні важкі раённы каравай!

Раздзяліць радасць свята прыбылі ганаровыя госці: начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Інэса Караткевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла, загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі, дырэктар ДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, в.а.генеральнага дырэктара ААТ “Магілёўскі мясакамбінат” Уладзімір Антоненкаў, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Валерый Глушакоў, дэлегацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска, Быхаўскага раёна.

Асаблівай пашаны на свяце былі ўдастоены ветэраны працы, кіраўнікі сельгасарганізацый мінулых гадоў, ганаровыя грамадзяне раёна Аляксандр Серакоў, Валянціна Клімовіч, Надзея Каранкевіч…  

Больш падрабязна чытайце ў №72 «Кіраўца» за 2017 год.

Д-1

Д-2

Д-3

Д-4

Д-5

Д-6

Д-7

Д-8

Д-10

Д-11

Д-12

Д-13

Д-14

Д-15

Д-16

Д-17

Д-18

Д-19

Д-20

Д-21

Д-22

Д-23

Д-24

Д-25

Д-26

Д-27

Д-28

Д-29

Д-30

Д-31

Д-32

Д-35

Д-33

Фота Максіма МІКЕШЫНА

і Настассі ЛОГВІНАВАЙ.

 

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость