Темы

Разам. Зладжана. Аператыўна

Разам. Зладжана. Аператыўна

rocs

Напэўна, няма такога чалавека, які б не ведаў нумар тэлефона пажарнай службы “101”.
Сёння прадстаўнікі гэтай мужнай і вельмі неабходнай прафесіі, бясстрашныя байцы з вогненнай стыхіяй, якім належаць такія якасці, як смеласць, таварыскасць і ўзаемавыручка, ахвяраванне і спагада чужой бядзе, адзначаюць сваё свята.Народная мудрасць сцвярджае, што чужой бяды не бывае. Часам, каб справіцца з няшчасцем,  чалавеку дастаткова сяброўскай падтрымкі, але здараюцца выпадкі, калі трагедыя адступае толькі дзякуючы зладжаным і арганізаваным дзеянням высокакваліфікаваных прафесіяналаў,  якія ў любы час сутак пры любым надвор’і першымі прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях, заўсёды гатовы да выратавання  людзей.

Напярэдадні прафісійнага свята мы сустрэліся з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыем РОШЧЫНЫМ, каб пацікавіцца, як ідуць справы ў падначаленым калектыве.

— Дзмітрый Анатольевіч, з чым сутыкаюцца пажарныя ў іх штодзённай справе?
— Работа пажарных— вельмі цяжкая. Таму і працуюць тут вытрыманыя і аддадзеныя выбранай справе людзі, іх вызначаюць асаблівая ўраўнаважанасць і жаданне працягнуць руку дапамогі таму, хто ў гэтым мае патрэбу. Зразумела, што супраць разгулу прыродных стыхій чалавецтва пакуль бяссільнае. А вось пажары, якія ўзнікаюць па віне самога чалавека, вельмі заклапочваюць нас. Хтосьці выкінуў акурак з машыны на абочыну дарогі — і ўзгараецца лясны масіў, хтосьці заснуў з незатушанай цыгарэтай — пакутуюць таксама іншыя людзі.
— Скажыце, калі ласка, а якія надзвычайныя сітуацыі найбольш характэрныя для нашага раёна?
— Часцей за ўсё здараюцца пажары. Трэба адзначыць, што ў апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да скарачэння іх колькасці. Так, у 2012 годзе адбылося 34 пажары, у 2013 — 25, сёлета за першае паўгоддзе — 13 (на 1 выпадак менш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года).
— Праблема пажараў, як небяспечнага сацыяльнага зла, у нашы дні вельмі актуальная…
— Гэта сапраўды так, бо большасць сумнай статыстыкі сёння даюць адзінока пражываючыя пенсіянеры, выпівакі і беспрацоўныя. Так, з чатырох загінуўшых сёлета ў агні — 1 пенсіянер і трое беспрацоўных. Узрост іх складаў 45 гадоў і старэй. Згодна дадзеных судова-медыцынскай экспертызы трое грамадзян у дзень трагедыі ўжывалі алкагольныя напоі.
— Часта пажары здараюцца з-за невыканання жыхарамі раёна правілаў пажарнай бяспекі. Што трэба рабіць, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок?
— Прычыны трагедый самыя розныя. Асноўныя з іх — неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання і бытавых прыбораў, пячнога ацяплення. Гэта прымушае нас шукаць новыя і больш дасканалыя сродкі і метады барацьбы з пажарамі. Значную ўвагу ўдзяляем прафілактычнай рабоце сярод сельскіх і гарадскіх жыхароў: праводзім сустрэчы ў населеных пунктах, працоўных калектывах, навучальных і дашкольных установах. Да ведама прысутных даводзяцца статыстычныя дадзеныя — як станоўчыя, так і адмоўныя. У абавязковым парадку нашы супрацоўнікі расказваюць, як трэба сябе паводзіць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.
Наладжана работа раённай камісіі па выпрацоўцы мер і каардынацыі работы па папярэджванні гібелі людзей у агні. Праводзяцца абследаванні ўмоў жыцця адзінока пражываючых састарэлых, інвалідаў, мнагадзетных і няўдачных сем’яў. Сёлета з раённага бюджэту выдзелена 46,3 млн. руб. на ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, рамонт электраправодкі і пячнога ацяплення ўразлівай катэгорыі грамадзян.
— Дзмітрый Анатольевіч, галоўнае багацце пажарнай службы — гэта, безумоўна, яе работнікі…
— У аддзеле працуюць адказныя і вопытныялюдзі, якія на пажарах, рызыкуючы сваім здароўем, выратоўваюць жыцці іншым, імкнуцца максімальна зменшыць матэрыяльныя страты, забяспечваюць захаванасць прыватнай і грамадскай маёмасці. Кожны супрацоўнік добра ведае, што ў надзвычайнай сітуацыі не павінна быць паспешнасці, бо да непапраўных вынікаў можа прывесці любая дробязь.
За добрасумленную працу і ў гонар прафесійнага свята Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення МНС РБ узнагароджаны старшы пажарны Алег Якушаў, граматай — вадзіцель Валерый Наўрозаў. Намесніку начальніка аддзела Валянціну Лапцеву ўручана Ганаровая грамата райвыканкама. Шэраг работнікаў заахвочаны грашовымі прэміямі.
— У заключэнні размовы хацелася б даведацца аб планах калектыву на будучыню.
— Самая галоўная мэта для ўсіх выратавальнікаў — скарачэнне колькасці пажараў і недапушчэнне гібелі людзей у агні.
Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць удзячнасць усім тым, каго лёс кожны дзень выпрабоўвае на трываласць і прафесіяналізм, ад душы пажадаць моцнага здароўя, менш рызыкоўных сітуацый, разумення і падтрымкі родных і блізкіх.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость