Темы

Развіццё раёнаў — за паспяховымі інвестпраектамі

Развіццё раёнаў —  за паспяховымі інвестпраектамі

“2019 — Год малой радзімы. Вопыт рэалізацыі паспяховых праектаў прадпрыемствамі і арганізацыямі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці”, пад такой назвай для прадстаўнікоў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі ў мінулую пятніцу быў арганізаваны прэс-тур. Прынялі ўдзел у ім і журналісты рэгіянальных СМІ, у тым ліку і раённай газеты “Кіравец”.

Праграма мерапрыемства пачалася з невялікай агляднай экскурсіі і расказа аб багатым гістарычным мінулым Быхава.
Першым аб’ектам наведвання стаў ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”. Аб дзейнасці прадпрыемства, выпускаемай прадукцыі і яе экспарце расказала антыкрызісны ўпраўляючы Таццяна Корань. Так, прадукцыя пад гандлёвымі маркамі “Хозяин-барин” і “Закатки с грядки”, вядомая спажыўцам у больш чым 20 краін свету — ад Канады да Аўстраліі. Замежныя пакупнікі аддаюць перавагу гарошку кансерваванаму, кукурузе цукровай, бярозаваму соку і кабачковай ікры. Зараз кіраўніцтва завода актыўна працуе з японцамі па заключэнні дагавораў на пастаўку быхаўскіх кансервацый.
Прадстаўнікі СМІ мелі магчымасць не толькі паназіраць за працэсам вытворчасці прадукцыі, але і падчас прэзентацыі-дэгустацыі пакаштаваць быхаўскія прысмакі, прычым і тыя, што толькі плануюцца да выпуску ў масавую рэалізацыю.
Наступным месцам наведвання стаў ДЛГУ “Быхаўскі лясгас”. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Віктар Кузняцоў, дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі ў цэху лесапілавання, створанаму ўчастку па вытворчасці акоранай і ацыліндраванай прадукцыі, пасля спынення экспарту лесаматэрыялаў у круглым выглядзе, на экспарт у мінулым годзе адгружана прадукцыі на 2471 тыс.долараў ЗША, у тым ліку з новага ўчастка — на 823 тыс. За 8 месяцаў 2019 года гэты паказчык склаў 1953 тыс.долараў ЗША. Доля экспартнай прадукцыі вырасла на 15% у параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года. У перспектыве калектыў ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” плануе заняцца перапрацоўкай нізкагатунковай і мяккаліставай драўніны.
Цікавым і пазнавальным бы­ло наведванне ААТ “Фарэлевая гаспадарка “Лахва”, якое ў межах рэалізацыі інавацыйнага праекта было створана ў 2013 годзе. На дадзеным этапе ў яе састаў уваходзяць тры ўчасткі па вырошчванні каштоўных парод рыбы і рыбаводны індустрыяльны комплекс па вырошчванні малька фарэлі вясёлкавай. Дадзеная гаспадарка ўяўляе сабой замкнуты цыкл вытворчасці рыбы каштоўных парод, з яе перапрацоўкай і рэалізацыяй. За год вытворчасць фарэлі складае да 550 т.
Летась тут з’явіўся новы ўчастак па вытворчасці харчовай ікры ўласнай вытворчасці.
Журналістам нагадалі, што Аляксандр Лукашэнка, наведваючы дадзенае прадпрыемства ў жніўні бягучага года, адзначыў неабходнасць узмацніць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці. Улічваючы перспектыўнасць галіны, Прэзідэнт паставіў задачу па будаўніцтве новых цэхаў, павелічэнні вытворчасці рыбы удвая не толькі на Магілёўшчыне, і пастаўках яе на ўнутраны і знешні рынкі.
У ААТ «Фарэлевая гаспадарка «Лахва» ёсць філіялы ў Бялыніцкім, Касцюковіцкім раёнах і ў Горках. У перспектыве плануецца адкрыццё новых участкаў па вытворчасці рыбы каштоўных парод.
Таксама ў межах прэс-тура прадстаўнікі СМІ наведалі Свята-Узнясенскі Баркалабаўскі жаночы манастыр, сацыяльныя аб’екты Быхаўскага раёна. У завяршэнне паездкі адбылася прэс-канферэнцыя са старшынёй Быхаўскага райвыканкама Дзмітрыем Марціновічам.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА,
удзельнік прэс-тура.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость