Темы

Раўненне — на перадавікоў!

Раўненне —  на перадавікоў!

ol1

gromov1

Падведзены першыя прамежкавыя вынікі штогадовага раённага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых палявых работ.
На сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур лідзіруюць Генадзь Волас з СВК “Калгас “Беларусь” і Уладзімір Грамыка з райаграпрамтэхзабеспячэння. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер сустрэўся з імі падчас работ на сельскагаспадарчых палетках, павіншаваў з выдатнымі вынікамі працы, уручыў падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і наклейкі “Лідар працоўнага спаборніцтва”, якія ўпрыгожылі замацаваную за імі сельгастэхніку, а таксама пажадаў не зніжаць узятыя тэмпы.
Механізатары адзначалі, што ім прыемна прымаць віншаванні, але працуюць яны па закліку сэрца, бо любяць сваю справу, выконваюць яе добрасумленна і якасна, каб затым атрымаць добры ўраджай.

Задаволены працай Генадзя Воласа старшыня СВК “Калгас “Беларусь” Уладзімір Ядчанка. Па яго словах, выкананне даручанага вопытнаму меха-нізатару задання не трэба кантраляваць: ён усё робіць з душой, не лічыцца з уласным часам.
Павагай у кіраўніцтва РАПТЗ і калег карыстаецца таксама Уладзімір Грамыка. За той час, на працягу якога ён працуе на прадпрыемстве, зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку: старанны, адказны, дысцыплінаваны.
Як паведаміў Віктар Ставер, у бліжэйшы час віншаванні ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаюць і механізатары, занятыя на іншых відах работ. На пагрузцы арганічных угнаенняў лепшыя вынікі — у Дзмітрыя Прэнза з СВК “Калгас “Ніва”, вывазцы і ўнясенні арганікі — у Аляксандра Міхалапа з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, унясенні мінеральных угнаенняў — у Міхаіла Цітарэнкі з КСУП “Жылічы”, ворыве — у Канстанціна Пятрушы з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, культывацыі і падрыхтоўцы глебы — у Мікалая Масюковіча з СВК “Чырвоны баец”.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость