Темы

Рэкордныя намалоты хлебаробаў “Чыгірынкі”

Рэкордныя намалоты  хлебаробаў “Чыгірынкі”

bobry bobr2 chig3 chig

namaze

Добры ўраджай вырашчаны сёлета хлебаробамі сельгасфіліяла. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складае больш чым 47 ц/га (леташні паказчык — 33,5 ц/га). А цана хлеба, як вядома, складаецца з вялікіх агульных намаганняў усіх, пачынаючы ад механізатара да кіраўніка.
Па словах дырэктара сельгасфіліяла Ігара Кузняцова, значную дапамогу ў атрыманні небывалага для іх палеткаў ураджаю збожжавых аказала дырэкцыя галаўнога прадпрыемства РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” на чале з яго кіраўніком Аляксандрам Саханенкам. Дзякуючы іх матэрыяльнай падтрымцы былі набыты ўсе неабходныя ўгнаенні і хімпрэпараты, закуплена новая сельгастэхніка, і зараз своечасова пастаўляюцца запасныя часткі для тэхнікі і і паліва.
У мінулую сераду разам з галоўным аграномам гаспадаркі Іванам Мухіным карэспандэнты “раёнкі” наведаліся на палеткі сельгасфіліяла, што раскінуліся за вёскай Боркі. Тут чатыры збожжаўборачных камбайны, павольна рухаючыся па полі, жалі ячмень.
— Убіраючы гэтую культуру, асабліва не паспяшаешся, — растлумачыў галоўны аграном, — ячмень — культура далікатная, яго трэба старанна абмалаціць.
За камбайнамі КЗС заставалася шырокая ўбраная на нізкім зрэзе паласа і густыя радкі саломы, не ўбачылі мы на палетках ні нявымалачаных каласкоў, ні згубленых зярнятак.
Трэба адзначыць, у СГФ “Чыгірынка” значную стаўку на ўборачных і пасяўных работах робяць на моладзь, давяраюць ёй новую тэхніку і не памыляюцца. Для Сяргея Гарулёва, нягледзячы на малады ўзрост, гэта ўжо чацвёртае жніво. Сёлета юнак на працягу ўсёй уборачнай вызначаецца стараннасцю і адказнасцю, працуе ён разам са сваім дзядзькам Аляксандрам. У лідарах на збожжавай ніве і маладзёжны экіпаж двух Сяргеяў — Юхнаўца і Цыбульскага. У свой час хлопцам выдзелілі новы камбайн, а яны ў сваю чаргу заўсёды своечасова і якасна рыхтуюць яго да ўборачнай, таму і ўдаецца праводзіць жніво без збояў і паломак.
Хутка дастаўляюць збожжа на ачышчальна-сушыльную гаспадарку Валерый Замкоў, Мікалай Гараўцоў і Міхаіл Юхнавец. Больш за 400 т збожжа ў залік дзяржзаказу на гэты дзень, перавёз на перапрацоўчыя прадпрыемствы Іван Куляшоў.
Добрым стымулам для руплівай і стараннай працы з’яўляюцца ўважлівыя адносіны да працаўнікоў з боку кіраўніцтва гаспадаркі. Механізатары забяспечаны спецвопраткай, сродкамі аховы, гарачыя і смачныя абеды і вячэры дастаўляюцца прама на палеткі. Задавальняюць удзельнікаў жніва і заробкі.
Добры падмурак пад сёлетні ўраджай заклалі ў гаспадарцы яшчэ з восені, не ўпусцілі спрыяльныя тэрміны і вясной. У дастатковай колькасці была ўнесена арганіка, мінеральныя ўгнаенні і падкормкі, своечасова правялі абарону раслін ад хвароб, пустазелля і шкоднікаў. Вось і атрымалі адпаведны вынік, ураджайнасць збожжавых культур, асабліва для іх земляў, як гаворыцца, “зашкальвае”. Напрыклад, трыцікале, якое займала плошчу ў 100 га дало на круг па 55,4 ц/га, а месцамі і ўвогуле па 65-70 ц/га, для гаспадаркі такі паказчык — рэкорд. Парадавалі і жытнёвыя палеткі: намалоты вышэйшыя, чым у мінулым годзе, працэнтаў на 40. Плануюць сабраць і неблагі ўраджай ячменю, які раскінуўся на 90 га, ужо зараз ён дае ў сярэднім на 12 ц/га больш, чым у мінулым годзе. Не можа не радаваць хлебаробаў “Чыгірынкі” і тое, што значна ўдасца пе- раўзысці валавы збор збожжавых мінулага года, тут плануюць сабраць каля 2000 т (2013 г. — 1507 т). Паспяхова справіліся і з выкананнем дзяржзаказу, а дакладней, з яго перавыкананнем у некалькі разоў. Пры плане здачы ў 420 т гаспадарка паставіла на перапрацоўчыя прадпрыемствы больш за 1200 т. У будучым гэта дазволіць мець у дастатковай колькасці камбікармы для жывёлы.
На вызваленыя ад ураджаю палі накіроўваюцца прэс-падборшчыкі, пагрузчыкі і рулонавозы, каб аператыўна ўбраць салому і падрыхтаваць глебу пад будучую сяўбу.
— Мы мяркуем сёлета максімальна засеяць вызваленыя ад збожжавых плошчы пажніўнымі культурамі, — дзеліцца планамі галоўны аграном Іван Мухін, — у гаспадарцы вялікі статак БРЖ, а пасяўныя плошчы, наадварот, невялікія, таму нам нельга дапускаць, каб зямля пуставала.
Паказчыкі, якіх дабіліся ў “Чыгірынцы”, сведчаць аб адказнасці, працавітасці кожнага ўдзельніка жніва.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: камбайнеры Сяргей і Аляксандр Гарулёвы; лідары жніва — маладзёжны экіпаж у саставе Сяргея Юхнаўца і Сяргея Цыбульскага; кіраўніцтва сельгасфіліяла задаволена работай студатрадаўцаў з Бабруйскага будаўнічага каледжа; перадавы вадзіцель Валерый Замкоў.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость