Темы

Рэпетыцыя перад жнівом на Кіраўшчыне

Рэпетыцыя перад жнівом на Кіраўшчыне

dob2 _MG_9527dob

Здаецца, што да пачатку ўборачнай кампаніі — самага сур’ёзнага экзамена для хлебаробаў яшчэ дастаткова часу, аднак надвор’е, а з ім і больш хуткія тэрміны паспявання сельскагаспадарчых культур, у ліку якіх і рапс, дыктуюць свае правілы. 

Сельгасарганізацыі раёна актыўнымі тэмпамі ўзяліся за ўборку алейнай культуры. У бягучым годзе азімы рапс размясціўся на 917 га. Па стане на 14 ліпеня на 699 га ён ужо ўбраны, намалочана 1057 т пры сярэдняй ураджайнасці 15 ц/га. У ліку лідараў па намалотах з 1 га плошчаў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — 23 ц і СВК “Калгас “Ніва” — 19 ц.

На бягучым тыдні да ўборкі рапсу прыступілі працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”. У гаспадарцы гэтая культура размясцілася на плошчы ў 108 га, такая тэрыторыя засталася пасля неспрыяльных умоў надвор’я, з-за якіх амаль палову пасеваў давялося перасяваць яравым рапсам.
Як адзначыў галоўны аграном таварыства Андрэй Голубеў, рапс выйшаў з зімы моцным і хутка пайшоў у рост, пасевы радавалі вока прыгожай зелянінай. Аднак, адсутнасць вільгаці вясною і на пачатку лета не лепшым чынам адбілася на фарміраванні раслін і, як вынік, стручкі і зярняткі дробныя.
Пачалі жніво выбарачным шляхам. Справа ў тым, што паспяванне рапсу ідзе нераўнамерна: на ўзгорках, дзе рост запавольваўся, зерне яшчэ не паспела і ўборка там будзе весціся пазней.
Першыя зжатыя ўчасткі не далі багатага ўраджаю: з кожнага гектара тут у сярэднім намалацілі каля 10 ц алейнай культуры. Бясспрэчна, што гэта нямнога, але калі выразіць у грашовым эквіваленце, то пры рэалізацыі атрымаецца практычна столькі ж, колькі б даў ураджай з гектара збожжавых.

Як адзначыў галоўны аграном, адметнасць уборкі рапсу ў тым, што працаваць даводзіцца з самага ранку і ўвечары, каб пазбегнуць залішняга раскрыцця стручкоў, страты ўраджаю. Дапамагаюць у гэтым і навейшыя тэхналогіі, такія, як апрацоўка пасеваў рапсу спецыяльнымі прэпаратамі, якія “склейваюць” створкі.
На палетках зараз працуюць два камбайны, гэтай тэхнікі пакуль дастаткова. Кіруюць імі сямейныя экіпажы ў саставе бацькі і сына Міхаіла і Аляксандра Галомзікаў, Юрыя і Яўгена Бычковых. На адвозцы задзейнічаны Мікалай Асташоў. На сваім аўтамабілі ён хутка дастаўляе зерне на ачышчальна-сушыльную гаспадарку. Там яго чысцяць ад прымесяў і дапрацоўваюць да неабходнай вільготнасці.
Што тычыцца працаўнікоў, занятых на ўборачных работах, то яны не падвядуць, упэўнены Андрэй Голубеў: кадры падабраны надзейныя і, як гаворыцца, правераныя. Гэта і тыя, у каго за плячыма ўжо шмат уборачных кампаній, і тыя, хто толькі пачынае адлік свайго хлебаробскага “стажу”.
Паралельна з абмалотам рапсу вядзецца ўборка насеннікаў шматгадовых траў. Кіраўніцтва таварыства пераканана, што лепш атрымаць сваё насенне, чым потым купляць яго за немалыя грошы. Амаль палову з адведзеных 65 га траў ужо ўбралі. На гэтых работах занятыя механізатары Іван Зубаў, Аляксандр Міхлюк, Уладзімір Скрыганаў.
Жніво ў гаспадарцы сустрэлі ў поўнай баявой гатоўнасці. Па-магчымасці давялі да ладу тэхніку, на завяршальнай стадыі падрыхтоўка сушыльнай гаспадаркі да прыёму свежага збожжа, якое даспявае на сотнях гектараў. З удзельнікамі ўборачнай быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі, даведзены да ведама рабочыя нормы, расцэнкі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость