Темы

Россып дыпломаў юных кіраўскіх талентаў

Россып дыпломаў юных кіраўскіх талентаў

Музыки-2 Музыки-1У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова прайшоў адкрыты рэгіянальны конкурс-фестываль “Зоркі Прыдняпроўя”. Адразу чатыры дыпломы прывезлі з яго выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска.

Удзел у конкурсе прынялі больш за 370 музыкантаў, вакалістаў, прадстаўнікоў творчай моладзі Магілёўскай, Віцебскай абласцей, Мінска. Гэтае культурнае мерапрыемства праводзілася ўпершыню, але плануецца, што “Зоркі Прыдняпроўя” стануць традыцыйнымі і будуць адной з візітных картак не толькі ўстановы адукацыі, але і культурнага жыцця рэгіёна.

Выдатна выступілі на конкурсе кіраўчане. Так, у намінацыі “Народна-інструментальнае выкананне” дыплом лаўрэата І ступені атрымаў  выканаўца на домры Ігар Урбановіч. Дыпломам лаўрэата ІІ ступені узнагароджаны выканаўца на гітары Вадзім Арцюхоў. Абодва юныя музыканты займаюцца ў педагога Ірыны Лебедзевай-Чыжонак. Выхаванка Аксаны Дзенісенка Віялета Халатава пакарыла журы сваімі вакальнымі дадзенымі, за што атрымала дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Дыпломам ІІІ ступені таксама была адзначана цымбалістка Аляксандра Кузьміна (выкладчык — Кацярына Паляшчук).

Трэба адзначыць, што большасць вышэй названых выхаванцаў Кіраўскай ДШМ ужо станавіліся сёлета пераможцамі і прызёрамі і іншых конкурсаў. Ігар Урбановіч прымаў удзел у 2-м Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў “Музыкі святло-2017”, дзе стаў лаўрэатам І ступені. Ён жа, а таксама Вадзім Арцюхоў і Віялета Халатава сталі лаўрэатамі ІІ ступені Усерасійскага онлайн-конкурсу гуказапісу “Мелодынка”. Дарэчы, у гэтым жа конкурсе ў намінацыі “Інструментальны жанр” дыпломам лаўрэата І ступені адзначана трыо баяністаў пад кіраўніцтвам выкладчыка ДШМ Жанны Кудзінай.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость