Рыбалка зімой — цудоўны настрой!

Рыбалка зімой — цудоўны настрой!

rybaki

Чалавеку недасведчанаму незразумела, што так вабіць мужчын ад маладых да сталых у марознае, ветранае зімовае надвор’е пакідаць цёплыя дамы і накіроўвацца на замерзлыя вадаёмы, каб гадзінамі з вудай чакаць каля зробленых у лёдзе лунак улову. Але тыя, для каго гэта стала заха-пленнем ці ўвогуле любімым відам спорту, могуць прывесці нямала пераканаўчых аргументаў на карысць зімовай рыбалкі. У тым ліку і ўсе, хто нядаўна на Чыгірынскім вадасховішчы прыняў удзел у абласных аматарскіх спаборніцтвах “Гарачы лёд-2014” і зімовым асабіста-камандным першынстве Кіраўскага раёна па лоўлі рыбы з лёду, якія сталі ўжо традыцыйнымі.Падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена Яўгену Пішчаліну, капітану каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, пераможцы зімовых і летніх спаборніцтваў мінулага года, флаг Кіраўскага раёна —  лідару першынства па лоўлі рыбы з лёду 2013 года ў асабістым заліку Дзмітрыю Арліогла.
Прысутных вітаў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, які заўжды прымае актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Ён падкрэсліў, што прыхільнасць да рыбалоўства —  гэта стан душы: тут  сабраліся людзі, якія загартаваны і маразамі, і вятрамі, і бясклёўем, і зноў з добрым настроем прыехалі ў Чыгірынку, каб паўдзельнічаць у захапляльнай барацьбе за першынство.
А ўвогуле Чыгірынскае вадасховішча запатрабавана і рыбаловамі-аматарамі, і спартсменамі ў любую пару года. Як сцвярджаюць прафесіяналы, вадаём гэты цудоўны і адначасова складаны. Адшліфаваўшы на ім свае навыкі, майстры рыбалоўнага спорту Беларусі два гады назад сталі пераможцамі на чэмпіянаце свету!
Галоўны суддзя раённага першынства, дырэктар ДЮСШ Віктар Галомзік абвясціў правілы правядзення спаборніцтваў і запрасіў удзельнікаў на акваторыю лоўлі. Ім было прапанавана здабываць свой улоў на працягу трох гадзін, адной зімовай вудай, аснашчанай адной штучнай прыманкай.
Рыбаловы, а іх налічвалася 36 чалавек з розных арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, прадпрымальнікі, накіраваліся да зон лоўлі. Шырокае прадстаўніцтва назіралася ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
У адной камандзе выступалі на першынстве старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў і пракурор раёна Вячаслаў Паршук, якія з’яўляюцца аматарамі і зімовай, і летняй рыбалкі. Мінуў зусім нязначны час, і вось ужо на лесцы Вячаслава Аляксандравіча заблішчэў невялікі акунёк. Ён адзначыў, што самая буйная рыбіна, якую яму ўдалося злавіць зімой на мармышку, была 980 г.
Далей рыбаловы адзін за адным узнімалі рукі, сігналізуючы суддзям аб чарговай злоўленай рыбіне. Ледзяны вецер нікому не быў перашкодай, усіх ахапіў азарт і жаданне злавіць больш іншых. Мужчыны, па іх словах, атрымлівалі адрэналін ад гэтага захапляльнага занятку, плюс карысць для здароўя ад знаходжання на свежым паветры, плюс зносіны з сябрамі і знаёмымі наконт “сакрэтаў” рыбацкай удачы. І нікога не засмучала, што рыба была не надта вялікая, а то і ўвогуле не клявала…
Нарэшце, надышоў кульмінацыйны момант узважвання ўлову. Рыбаловы беражліва падносілі да вагаў сваю здабычу і з нецярплівасцю сачылі за лічбамі на дысплеі.
І вось вынікі абвешчаны. Першае месца з уловам у 588 грамаў заняла каманда ДЮСШ у саставе Ігара Масюковіча і Сяргея Садоўнікава, якая атрымала кубак,  дыплом і каштоўны падарунак. На другім месцы — прадстаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на трэцім — РАНС.
У асабістым заліку лепшымі сталі Сяргей Арліогла (“Рассвет”) і Алег Прусянкоў (РАНС). У конкурсе хуткасной лоўлі перамогу святкаваў Вячаслаў Паршук. Яго першая рыбка аказалася самай дробнай на турніры — каля 4 грамаў, ён быў адзначаны і ў гэтай намінацыі. Самая буйная рыбіна ў 98 грамаў была на рахунку Ігара Масюковіча з ДЮСШ, гэта стала добрым падарункам да ягонага   45-годдзя.
Пераможцы і былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі, каштоўнымі падарункамі. Адзначылі і самага старэйшага ўдзельніка спаборніцтваў — Генадзя Аляксандравіча Лагойку, і самага малодшага — Яўгена Краснага з РАНС.
Абласныя спаборніцтвы “Гарачы лёд-2014” былі больш працяглымі па часе. У іх прымалі ўдзел і рыбаловы-спартсмены, і аматары, таму што, як паказала практыка мінулых гадоў, многія прадстаўнікі аматарскай лоўлі практычна не ўступаюць прафесіяналам.
У конкурсе хуткасной лоўлі (найбольшы ўлоў за 10 мінут з адной лункі) перамог мінчанін Аляксандр Розін. А па выніках спаборніцтваў у асабістым заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — Аляксандр Талкачоў (дарэчы, аматар) з уловам у 2 кг 917 грамаў, другое — Канстанцін Ціханаў, трэцяе — Іван Дзен (абодва — рыбаловы-спартсмены).
Пакуль рыбаловы спрачаліся на лёдзе Чыгірынскага вадасховішча, балельшчыкі, а таксама тыя, хто прыехаў паназіраць за турнірамі, мясцовыя жыхары мелі магчымасць узяць на пракат канькі і лыжы, пакатацца на санях.
Адным словам, зімовы выхадны дзень для ўсіх выдаўся на славу і, безумоўна, быў карысным для здароўя!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024