Темы

Рыхтуючы дастойную сустрэчу

Рыхтуючы дастойную сустрэчу

dazynki pavlovichi kirovsk

Як вядома, раённы фестывалькірмаш працаўнікоў вёскіДажынкі-2015” сёлета пройдзе ў аг.Паўлавічы. Каб дастойна сустрэць яго ўдзельнікаў, гасцей, загадзя распачалі падрыхтоўчыя работы: былі вызначаны іх абёмы, за прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі раёна замацаваны пэўныя абекты. Рамантуюцца сацыяльнакультурныя і вытворчыя абекты, жыллё, дарогі.dazynki pavlovichi kirovsk

Аб тым, як абстаяць справы з навядзеннем парадку і добраўпарадкаваннем на цэнтральнай сядзібе СВК “Чырвоны баец”, мы папрасілі расказаць старшыню Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанну           КАМІНСКУЮ:

— Прадстаячае мерапрыемства надае нам гонару, і мы, як сапраўдныя гаспадары, dazynki pavlovichi kirovskпавінны прыкласці ўсе намаганні, каб свята прайшло на высокім узроўні, а кожны прысутны застаўся задаволеным.  Для гэтага наводзіцца паўсюдная чысціня і парадак, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі, рамантуюцца будынкі. Адным сяльчанам гэта не па сіле, ім на падмогу прыйшлі гараджане. Для кожнага суб’екта гаспадарання ўстаноўлены канкрэтныя тэрміны.dazynki pavlovichi kirovsk

Нашы Паўлавічы нагадваюць адну вялікую будаўнічую пляцоўку: выкарчоўваюцца старыя дрэвы, высякаецца кустоўе, узворваюцца пустуючыя зямельныя ўчасткі.

Значны аб’ём работы выконвае калектыў СВК “Чырвоны баец”. Працаўнікі працягваюць весці рэкультывацыю безгаспадарных надзелаў,   якія ў далейшым будуць перададзены ў севазварот гаспадаркі, рамантуюць і фарбуюць агароджы, прыводзяць у належны выгляд адміністрацыйныя будынкі і прылягаючыя тэрыторыі.

dazynki pavlovichi kirovskАрганізавана працавалі і на  замацаваных аб’ектах работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ААТ “ПМК-97 Вадгас”, мясцовых сярэдняй школы і ясляў-садка.

Хацелася б, каб і гаспадары прыватных домаўладанняў прынялі больш актыўны ўдзел у агульнай справе, зрабілі свае па-двор’і і прыдамавыя тэрыторыі больш прыгожымі і прывабнымі.dazynki pavlovichi kirovsk

Нягледзячы на актыўны ўдзел вяскоўцаў і гараджан, дзякуючы якім з кожным днём шырыцца аб’ём выкананых работ, нямала яшчэ належыць зрабіць. І тэрміны падганяюць, не даюць расслабляцца. Спа-дзяемся, што агульнымі намаганнямі зробім наш аграгарадок і іншыя населеныя пункты сельсавета больш прыгожымі і камфортнымі для пражывання.

Нядаўна на ўчастку поля СВК “Чырвоны баец”, мяжуючым з суседнім СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага,  уздоўж шашы з’явіліся змайстраваныя мясцовымі ўмельцамі цікавыя фігуры з саломы, плануецца зрабіць яшчэ некалькі.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость