Темы

Сакрэт шчасця кіраўчан Акуленкаў — ва ўзаемным даверы!

Сакрэт шчасця кіраўчан Акуленкаў — ва ўзаемным даверы!

АкуленкиСёлетні год для кіраўчан Аляксандра і Вольгі Акуленкаў — адметны: 10 год таму на свет нарадзілася іх сям’я. Алавянае вяселле муж і жонка сустракаюць з важкім багажом: двое цудоўных дзетак — 8-гадовы Уладзіслаў і 5-гадовая Ульяна, асабістая кватэра ў адным з жыллёвых кааператываў райцэнтра, шмат яскравых, прыемных душы ўспамінаў ад сумеснага жыцця, добрых сямейных традыцый.
Вольга родам з Быхаўшчыны, разам з сям’ёй пераехала ў Букіно, дзе і адбылася лёсавы-значальная сустрэча з будучым мужам. Паўгода хапіла маладым людзям, каб упэўніцца, што яны — паловы адзінага цэлага.
Аляксандр удзячны жонцы за надзейную падтрымку, цеплыню ў іх доме. Ён — дальнабойшчык, Вольга — хатняя гаспадыня, а да гэтага працавала ў галіне грамадскага харчавання. Зараз жанчына вырашыла прысвяціць сябе сям’і, выхаванню дзетак. Уладзік вучыцца ў 2 класе, а Ульяна наведвае дзіцячы садок. Муж і жонка лічаць, што ў іх выхаванні асноўны прыклад для пераймання — бацькоўскі.
Па адной з сямейных традыцый, першыя дні новага года Акуленкі стараюцца праводзіць разам: абавязкова наведваюць аквапарк, піцэрыю і любуюцца навагоднімі гарадскімі ёлкамі.
Напярэдадні юбілейнага вяселля Аляксандр і Вольга прызнаюцца, што за 10 год давялося прыкласці намаганні, каб зараз у іх доме панавалі згода, мір і ўтульнасць. Галава сям’і адзначыў, што галоўны сакрэт сумеснага шчасця — у даверы: “Добрыя адносіны — гэта вынік карпатлівай работы з боку ўсіх членаў сям’і, гармонія нараджаецца там, дзе муж і жонка імкнуцца да агульнага разумення, вучацца ўспрымаць адзін аднаго такімі, якія ёсць”.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость