Темы

Салодкія карані ды дзве «каралевы» «Рассвета»

Салодкія карані ды дзве «каралевы» «Рассвета»

 

Рассвет-осень-3Рассвет-осень-2

Рассвет-осень-1

Рассвет-осень-4

Рассвет-осень-5

Рассвет-осень-7

Рассвет-осень-6

У чарадзе восеньскіх клопатаў сяльчан рабочы рытм назіраецца на многіх участках. Сабраць усё вырашчанае — тое, у што ўкладвалася праца многіх людзей на працягу ўсяго сезона, — галоўная задача дня.

На фінішную прамую сельскагаспадарчага года выходзяць земляробы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Пераважная большасць сёлетняга ўраджаю сабрана, і можна ўжо зрабіць пэўныя “прыкідкі” наконт таго, як удалося, дзякуючы вырашчанаму і сабранаму, папоўніць грамадскую касу. На асобных палетках работы вядуцца на завяршальнай стадыі.
Заўчора, калі мы пабывалі ў сельгаставарыстве, з апошніх гектараў за Казулічамі ўбіраліся цукровыя буракі. Магутны камбайн “Холмер”, якім кіравалі механізатар Юрый Каранкевіч разам з памочнікам Юрыем Нікіфараўцом, імкліва “паглынаў” зялёныя бураковыя рады, напаўня­ю­чы бункер, умя­шчальнасцю ў 16 т, салодкімі каранямі. Яны, у сваю чаргу, па меры напаўнення на працягу ўсёй ўборкі ссыпаліся ў вялізныя гурбы-бурты. Адна за адной да іх накіроўваліся аўтамашыны, якія па дагавору наймае Слуцкі цукроварафінадны камбінат. Іх загружае з дапамогай пагрузчыка рассветаўскі механізатар Аляксей Каранкевіч, і караняплоды адпраўляюцца непасрэдна на месца перапрацоўкі, дзе потым ператвараюцца ў адзін з важнейшых айчынных прадуктаў — цукар.
Рассветаўцы не першы год займаюцца вырошчваннем гэтай, без перабольшвання, стратэгічнай культуры. Працэс гэты, як адзначыў у размове з карэспандэнтам “Кіраўца” першы намеснік дырэктара “Рассвета” Аляксандр Жылінскі, бясспрэчна, вельмі працаёмкі: трэба і глебу адпаведную падабраць, і насеннем запасціся, і пасеяць згодна тэхналагічных патрабаванняў, і правесці шэраг хімічных апрацовак ды і, урэшце, якасна ўбраць… Але, як кажуць, мэта апраўдвае сродкі: пастаўка выра­шчаных цукровых буракоў выліваецца ў канчатковым выніку ў істотны даход. Да таго ж, гэта яшчэ і карысная кармавая культура. Так што, выгада ад салодкіх каранёў — відавочная. Асабліва, калі ўдалося вырасціць важкі ўраджай. А ён у “Рассвеце” сёлета менавіта такі: з 261 га накапана больш за 6 тыс. т караняплодаў. Сярэдняя ўраджайнасць на ўчастках складала па 500-550 ц на круг.
Ужо поўнасцю вызвалены палі ад цыбулі, морк­вы і сталовых буракоў. З 45 га, адведзеных пад цыбулю, накапана 2118 т
залацістых галовак пры сярэдняй ураджайнасці 470 ц/га. Морква займала 13 га, з іх атрымалі 1035 т
аранжавых караняплодаў. Назапашана таксама
940 т сталовых буракоў з 17 га, адведзеных пад іх. На круг выйшла па 552 ц.
Пазаўчора прыступілі рассветаўцы да ўборкі “каралевы агародніны” — так іншы раз называюць капусту. Як адзначыў аграном-агароднінавод Іван Фядотаў, які адказвае за вырошчванне культуры, ужо першы дзень уборкі белакачаннай паказаў, што ўраджай чакаецца неблагі: цвёрдыя і важкія качаны выдаліся адзін у адзін.
Уся атрыманая агародніна паступае ў сховішчы сельгаставарыства і чакае адпраўкі ў гандлёвыя кропкі — як уласныя, так і іншыя. Першыя партыі ўжо праходзяць перапрацоўку і пакуюцца ў спецыяльную тару. Спажыўцы гатовы набыць свежую рассветаўскую прадукцыю.
А вось ад бульбы сёлета ў гаспадарцы чакалі лепшага, чым атрымалася. Тыя значныя аб’ёмы летніх і восеньскіх ападкаў, якія пайшлі на карысць астатняй агародніне, не вельмі паспрыялі клубням. Да таго ж, не лепшым чынам паўплывала даволі позняя і халодная вясна. У выніку з 245 га накапана 6600 т
клубняў — гэта менш, чым летась. Адпаведна і ўраджайнасць меншая выйшла: 260 ц на круг. Убралі “другі хлеб”, як і мае быць — своечасова і без збояў. Задзейнічана было 5 камбайнаў, на якіх працавалі Юрый Бяляўскі, Валерый Юркавец, Іван Бяляўскі, Сяргей Фамін і Аляксандр Іваніцкі. Дастаўлялася бульба да сховішча з дапамогай механізаванага атрада.
Поўным ходам працягваецца ў “Рассвеце” работа з яшчэ адной “каралевай”. Кукуруза раскінулася ажно на 3262 га
мясцовых абшараў, 750 з якіх адведзена пад абмалот на зерне. І калі на апошнія мэты яшчэ прадстаіць уключыцца ў работу, то для нарыхтоўкі сіласу “каралеву палёў” убіраюць актыўнымі тэмпамі: больш за палову вырашчанага ўжо скошана і здробнена. Шчыруюць на гэтым участку Канстанцін Пятруша, Міхаіл Вербенка, Віталь Кашкоў і Ігар Жалдак. Хутка адвозяць масу да месцаў закладкі Мікалай Белакурскі, Сяргей Кахновіч, Мікалай Бандарэнка і іншыя — усяго задзейнічана 12 адзінак тэхнікі.
Кукуруза выдалася сёлета на славу. Для таго, каб яна налілася і набрала сіл у поўнай меры, як і заўсёды, агранамічнай службай сельгаставарыства быў праведзены цэлы комплекс неабходных тэхналагічных падыходаў. Адсюль адпаведна і выдатная зялёная маса, якую сіласуюць на жывёлагадоўчых аб’ектах. На бягучы момант назапашана больш за 57 120 т ці 72% ад запланаванага.
Не ў баку рассветаўцы і ад закладкі будучага ўраджаю. Ужо завершана сяўба азімай зерневай групы: пасевы занялі 2268 га. Яшчэ засталося пасеяць 332 га на зялёны корм. Распачалі таксама ўздым зябліва: узарана 295 га. Аб’ёмы па зябліве значныя: пад будучую сяўбу патрэбна ўзняць глебу на 3818 га. У гаспадарцы плануюць усе работы, у тым ліку і гэтую, завяршыць у аптымальныя тэрміны.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость