Темы

Смажанкі сталі брэндам нашага раёна

Смажанкі  сталі брэндам  нашага раёна

smazghnye smazgen

Смак  кіраўскіх смажанак ведаюць не толькі мясцовыя жыхары: яны прыйшліся даспадобы і многім праязджаючым праз наш  горад грамадзянам. Хто хоць адзін раз паспытаў прадукцыю нашых пекараў, у абавязковым парадку зноў наведаецца ў аднайменнае кафэ, каб зрабіць прыемную пакупку.

Аб попыце на прапаноўваемую прадукцыю сведчыць той факт, што тавараабарот у кафэ “Смажанка” за 10 месяцаў г.г. склаў 5715 млн. руб., тэмп росту ў супараўнальным вымярэнні да леташняга ўзроўню склаў 115,9%. Уласнай прадукцыі за гэты перыяд тут рэалізавана на 1423 млн. руб. (104,1%). Гэтыя паказчыкі дазваляюць работнікам займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод аб’-ектаў прыдарожнага сэрвісу сістэмы Белкаапсаюза.
Уласныя сакрэты абыходжання з цестам, стараннасць і добрасумленнасць дапамагаюць паварам Валянціне Шчэрбіч і Наталлі Барадуленка выпякаць якасную і смачную прадукцыю. А вопыту жанчынам не займаць: у сістэме распажыўтаварыства яны працуюць на працягу доўгага часу, з году ў год удасканальваючы сваё майстэрства.
Калектыў таксама прымае актыўны ўдзел у восеньскіх кірмашах, якія нала-джваюцца ў Мінску, Магілёве. Дарэчы, па выніках сельскагаспадарчых кірмашоў-2014 загадчыца кафэ Эла Ткачова прызнана лепшым прадаўцом. Яна ўзнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй праўлення Белкаапсаюза.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость