Темы

СМІ — актыўныя ўдзельнікі пераўтварэнняў у краіне

СМІ — актыўныя ўдзельнікі  пераўтварэнняў у краіне

213759-01Изображение 001_1 Изображение 014_1

Рэспубліканскі семінар “Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі” прайшоў у Гродзенскай вобласці 5 жніўня. У ім прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.
Магілёўскую вобласць прадстаўляла група на чале з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аленай Дзіваковай.
У ходзе семінара былі разгледжаны актуальныя пытанні работы сродкаў масавай інфармацыі, стварэння нацыянальнага кантэнта, узаемадзеяння з дзяржорганамі, асвятлення сацыяльна-эканамічных пытанняў развіцця краіны, удасканалення работы ў інтэрнэце.

Плянарнае пасяджэнне, якое адбылося ў Гродзенскім аблвыканкаме, адкрыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна адзначыла маштабнасць пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў краіне, падкрэсліла, што праграма пяцігадовага развіцця Беларусі нацэлена на плённую работу па паляпшэнні якасці жыцця кожнага чалавека, і важна, каб гэтыя задачы трансфармаваліся на старонках газет, па радыё, тэлебачанні. “Інфармацыйнае асяроддзе развіваецца дынамічна, крочыць у нагу з часам і нават у чымсьці апярэджвае падзеі. Пры гэтым у цэнтры ўвагі прэсы заўсёды павінны заставацца важнейшыя сацыяльныя праблемы, сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, СМІ забяспечваюць эфектыўнае растлумачэнне новаўвядзенняў”, — адзначыла міністр.
Але, як заўважыла Лілія Ананіч, якасная работа СМІ мае на ўвазе не толькі інфармаванне, растлумачэнне, расказ аб станоўчым вопыце: прэса павінна бачыць вострыя тэмы і разам з уладай разбірацца ў іх. “Размова ідзе не аб крытыканстве, а аб поўным, усебаковым разглядзе праблемы з мэтай дапамагчы знайсці шляхі вырашэння”, — падкрэсліла яна.
Міністр таксама выказала думку, што беларускае медыйнае поле трэба пашыраць нацыянальным кантэнтам. У прыватнасці, варта надаваць увагу беларускай гісторыі, сацыяльным дасягненням дзяржавы, даносіць кожнаму думку, што “толькі мы самі адказныя за сябе, сваю сям’ю і краіну”.
Прадстаўнікі дзяржорганаў Гродзенскай вобласці падзяліліся вопытам работы па ўзаемадзеянні са СМІ, шмат карыснага можна было ўзяць на заметку з выступленняў кіраўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя.
Прысутныя шчыра падтрымалі прапанову міністра інфармацыі Ліліі Ананіч накіраваць ад удзельнікаў семінара тэлеграму беларускім спартсменам, удзельнікам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, з пажаданнем перамог.
Шмат цікавага можна было даведацца з выставы, арганізаванай сродкамі масавай інфармацыі і паліграфічнымі прадпрыемствамі Гродзеншчыны.
Падчас практычнай часткі семінара групы з абласцей наведалі розныя аб’екты ў г.Гродна, Гродзенскім, Ваўкавыскім і Лідскім раёнах.
Дэлегацыя Магілёўшчыны пабывала ў рэдакцыі вядучай абласной газеты “Гродзенская праўда”, творчы шлях якой налічвае 75 гадоў і адзначаны многімі высокімі ўзнагародамі. Аб гэтым госці даведаліся, наведаўшы музей рэдакцыі. Калегі таксама падзяліліся вопытам журналісцкай і выдавецкай дзейнасці.
Пазнаёмілася наша дэлегацыя і з напрамкамі работы РУП радыётэлецэнтр “Тэлерадыёкампанія “Гродна”.
Шмат незабыўных уражанняў пакінула экскурсія ў інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій — мультыцэнтр “Совушка” Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага. Тут з дапамогай суперсучаснага абсталявання, набытага ў большасці дзякуючы атрыманым за ўдзел у розных праектах грантам, камп’ютарных праграм навучаюць, у першую чаргу, дзяцей быць на “ты” з інтэрактыўнымі тэхналогіямі.
Аб эфектыўнай рабоце знакамітага ў рэспубліцы прамысловага прадпрыемства — ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” журналісты пачулі “з першых вуснаў” — ад яго дырэктара Анатоля Грышука, Ганаровага грамадзяніна г.Гродна. Кіраўніцтва надае ўвагу розным напрамкам работы: у цэнтры горада паспяхова працуе рэстаран мясакамбіната “Каралеўскае паляванне”, у падсобнай гаспадарцы вырошчваюцца і рэалізуюцца ўсім жадаючым фазаны, буякі, а агратурыстычны комплекс “Гародзенскі маёнтак” у в.Каробчыцы, дзе створаны найлепшыя ўмовы для адпачынку, з задавальненнем наведваюць не толькі работнікі прадпрыемства, але і шматлікія жыхары вобласці, прадстаўнікі іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота БЕЛТА і аўтара.
На здымках: падчас тэарэтычнай і практычнай частак семінара — міністр інфармацыі Лілія Ананіч; на выставе СМІ і паліграфіі; у інтэрактыўным цэнтры навукі і тэхналогій — мультыцэнтры “Совушка”; у “Гародзенскім маёнтку”.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость