Темы

Спажывецкі рынак раёна: стан, праблемы, перспектывы

Сітуацыя на спажывецкім рынку раёна пастаянна знаходзіцца пад кантролем выканаўчай улады і прадпрымаюцца ўсе неабходныя меры, каб яна заставалася стабільнай.
Наколькі спажывецкі рынак Кіраўшчыны сёння адпавядае патрэбам насельніцтва раёна, якія патрабаванні да яго ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай у гэтай сферы і перспектывы развіцця — аб гэтым ішла скрупулёзная, прынцыповая размова на сакавіцкім пасяджэнні райвыканкама з удзелам намесніка старшыні Белкаапсаюза Гадада Галімава і старшыні Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргея Шуркалы.

Актуальнасць разгляду пытання ў такім ракурсе старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў абгрунтаваў тым, што ў нашым раённым цэнтры склалася вялікае канкурэнтнае асяроддзе ў сферы гандлю. Летась, напрыклад, на наш спажывецкі рынак прыйшлі такія значныя ўдзельнікі, як ТАА “Евроторг”, адкрыўшы магазін “Евроопт”, і ПП “ЮЛИДторг” — магазін “Наша марка”. Задача органаў выканаўчай улады, заўважыў старшыня райвыканкама, — максімальна забяспечыць запыты насельніцтва ў неабходных таварах, прадаставіўшы ўсім суб’ектам спажывецкага рынку роўныя правы і абавязкі для работы на тэрыторыі раёна.
Нягледзячы на тое, што па выніках мінулага года наш раён заняў лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па сацыяльна-эканамічным развіцці, па тэмпах росту рознічнага тавараабароту па ўсіх каналах рэалізацыі мы аказаліся практычна аўтсайдэрамі. За студзень — люты гэтага года сітуацыя змянілася ў лепшы бок, але, разам з тым, пытанняў для разгляду і вырашэння яшчэ дастаткова.
Кіраўнік раёна акрэсліў некаторыя з іх: перспектывы размяшчэння аб’ектаў гандлю ў горадзе для рэалізацыі прынцыпу “шаговой доступности”, развіццё існуючай сеткі аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, перспектывы па асваенні асобных таварных груп, якіх пакуль недастаткова ў раёне і іншыя.
Падрабязна аналізуючы становішча на спажывецкім рынку раёна за 2011 год і два месяцы бягучага, намеснік старшыні райвыканкама Алена Пекліна адзначыла, што ў цэлым удалося дасягнуць асноўных паказчыкаў развіцця гандлю, захавана станоўчая дынаміка рознічнага абароту.
Удасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый гандлю, укараняліся новыя формы гандлёвага абслугоўвання.
Новы імпульс набыў рыначны гандаль. Таварыствам уласнікаў “Саўлад плюс” было прынята і ўвасоблена ў жыццё рашэнне аб будаўніцтве гандлёвых павільёнаў на гарадскім рынку — іх з’явілася 48. А УКП “Жылкамгас” увёў у строй міні-рынак па вул. Гагарына.
Значныя сродкі накіроўвала на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы сваіх аб’ектаў райспажыўтаварыства. Але, як заўважыла дакладчык, праводзімай у гэтым напрамку работы недастаткова. Тэхнічны стан, знешні выгляд шэрагу магазінаў у горадзе і сельскіх населеных пунктах патрабуюць абнаўлення, мадэрнізацыі.
Неабходна вырашаць пытанне аб уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых будынкаў былых аб’ектаў гандлю ў сельскай мясцовасці. Дасюль прастойваюць плошчы другога паверха ўніверсама “Цэнтральны”. Не ўсё вырашана ў арганізацыі прыдарожнага сэрвісу (райспажыўтаварыства прадстаўлена ў гэтым сегменце 3-ма аб’ектамі).
Пакуль застаецца на парадку дня пытанне ўстаноўкі на аўтадарозе Магілёў — Бабруйск гандлёвага прычэпа, аснашчанага спецыяльным гандлёвым абсталяваннем, для рэалізацыі прадукцыі кафэ “Смажанка”.
(Працяг у №29 ад 10 красавіка).

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость