Темы

Сплаў вопыту і маладосці

Сплаў вопыту і маладосці

zgili zgili2

Мяркуючы па тым, як арганізавана і зладжана прайшло сёлетняе  жніво ў нашай гаспадарцы КСУП “Жылічы”, адназначна можна сказаць, што тут працуюць  добрасумленныя і адказныя людзі, якія ведаюць сапраўдную цану хлебу. Асабіста для мяне гэтая ўборачная кампанія — першая.  Але,  дзякуючы пастаяннай дапамозе і ўвазе з боку кіраўніка М.К. Агафонава, яго карысным парадам, значных упушчэнняў на ўборцы дапушчана не было.

Як кажуць, на жніве — як на жніве: камбайны з раніцы да позняга вечара малацілі зерне, вадзіцелі адвозілі яго на ток, дзе працаўнікі даводзілі ўраджай да патрэбнай кандыцыі. У нас было занята 6 збожжаўборачных экіпажаў, якія кожны дзень намалачвалі па 700 т хлеба. Усе механізатары — вопытныя, ім па сіле задача любой складанасці. Таму і ўбралі збожжавыя з плошчы 1169 га ў сціслыя тэрміны.
Сёлетняя ўраджайнасць нас вельмі парадавала: на круг пасеваў атрымана ў сярэднім па 56 ц/га, намалочана 6546 т збожжа. Добра ўрадзіла азімае трэцікале — 64 ц/га, азімае жыта — 60 ц/га, азімая пшаніца —58 ц/га, ячмень — 56 ц/га.
Усе працаўнікі — ад камбайнераў, вадзіцеляў да слесараў — працавалі, як кажуць, на адным дыханні. Яны не лічыліся з уласным часам, шчыравалі ад цямна да цямна, тым больш што надвор’е сёлета спрыяла хутчэйшаму правядзенню ўборачнай кампаніі. Лепшых вынікаў дабіліся экіпажы Аляксандра Храмянкова і Аляксандра Бычкова, Аляксея Грышчанкі і Сяргея Міхнёва, Уладзіміра Бычкова і Васіля Буталенкі, Мікалая Мазаля і Алега Сазонава, вадзіцелі Валерый Кісялёў, Аляксандр Скрыпуноў, Павел Чарняўскі.
Справіліся мы і з дзяржзаказам па ўсіх відах культур — пастаўлена 870 тон збожжавых.
Таксама выдзелілі камбайны для абмалоту каласавых на прысядзібных участках вяскоўцаў.
Зараз механізатары заняты на адвозцы саломы з палеткаў, ужо вызвалена ад яе 230 га. Таксама падрыхтавана плошча ў 90 га пад сяўбу азімага рапсу.
Уладзімір ПАЛЯЧЭНКА,
галоўны аграном
КСУП “Жылічы”.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЕСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость