Темы

Старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская — сярод лепшых прадстаўніц вобласці

Старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская — сярод лепшых прадстаўніц вобласці

SAM_6101

На ўрачыстым прыёме з нагоды Дня жанчын у Магілёўскім аблвыканкаме прынялі ўдзел 40 лепшых прадстаўніц гарадоў і раёнаў вобласці. Сярод іх — старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская.

Са святам 8 Сакавіка павіншаваў жанчын-працаўніц і жанчын-маці кіраўнік рэгіёна Уладзімір Даманеўскі. Ён адзначыў, што роля жанчын у грамадстве — вельмі шматгранная і неацэнная. Калі раней прафесію прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва звязвалі, у асноўным, з аховай здароўя, адукацыяй, культурай, то сёння іх можна сустрэць у дзяржаўнай дзейнасці, навуцы, сферы міжнародных адносін.

Старшыня аблвыканкама падзякаваў жанчынам за працу, душэўную прыгажосць, а таксама за тое, што яны робяць для станаўлення Магілёўскай вобласці і выхавання дзяцей.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь шасцёра жанчын-маці Прыдняпроўскага краю ўзнагароджаны ордэнам Маці. Уладзімір Даманеўскі ўручыў ім высокія дзяржаўныя ўзнагароды.

У гонар тых, хто знайшоў сябе ў працы, для каго асноўным заняткам сталі клопаты аб сям’і, творчыя калектывы і артысты абласнога цэнтра падрыхтавалі святочную канцэртную праграму.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія ў музей Паўла Масленікава.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость