Старшынёй суда раёна назначана Юлія Анатольеўна Беразюк

Старшынёй суда раёна назначана Юлія Анатольеўна Беразюк

sydya

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2015 №53 суддзёй і старшынёй суда Кіраўскага раёна назначана Юлія Анатольеўна Беразюк. У мінулы чацвер у зале адміністрацыйнага будынка суда раёна старшынёй Магілёўскага абласнога суда Ігарам Прошкам яна была прадстаўлена кіраўніцтву раёна, калектыву суда, кіраўнікам устаноў і арганізацый.

Ігар Прошка адзначыў, што Юлія Беразюк, 1979 года нараджэння, мае вышэйшую юрыдычную адукацыю: у 2001 годзе закончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала ў судовай сістэме г.Бабруйска і Бабруйскага раёна. Была стажорам суддзі па адміністрацыйных справах і выканаўчых вытворчасцях суда Ленінскага раёна г.Бабруйска, затым — памочнікам старшыні гэтага ж суда. З 2006 года працавала кансультантам суда Бабруйскага раёна і г.Бабруйска, потым была стажорам суддзі гэтага ж суда.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.04.2008 №215 была назначана на пасаду суддзі суда Бабруйскага раёна і г.Бабруйска.
Як падкрэсліў Ігар Прошка, Юлія Беразюк — прафесіянал у сваёй справе, ёй прысвоены 4 кваліфікацыйны клас суддзі: яна валодае неабходнымі арганізатарскімі якасцямі, навыкамі кіраўніка і адміністратара. Старшыня абласнога суда выказаў упэўненасць, што пад яе кіраўніцтвам суд Кіраўскага раёна будзе дакладна выконваць галоўнае прызначэнне судовай улады — забяспечваць рэалізацыю патрабаванняў закона, вяршэнства права і справядлівасці.
З назначэннем на пасаду Юлію Беразюк павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і выказаў пажаданне мэтанакіравана павесці калектыў на выкананне стаячых перад ім задач па забеспячэнні правапарадку ў раёне, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
Свае пажаданні Юліі Анатольеўне выказала былы старшыня суда раёна, суддзя ў адстаўцы Надзея Чмара і прапанавала пры неабходнасці звяртацца да яе за дапамогай.
Новы старшыня суда раёна Юлія Беразюк адзначыла, што аказаны ёй высокі давер пастараецца апраўдаць сваёй добрасумленнай працай. Яна акрэсліла прыярытэтныя напрамкі работы суда раёна і заклікала прысутных да цеснага супрацоўніцтва.
На здымку: старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка віншуе Юлію Беразюк з назначэннем на пасаду старшыні суда Кіраўскага раёна.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024