Сваю справу ведаюць на «выдатна»

Падчас правядзення ўборачнай кампаніі значная адказнасць кладзецца і на работнікаў ачышчальна-сушыльных комплексаў. Менавіта тут прывезанае з палеткаў збожжа дасушваецца, ачышчаецца і дапрацоўваецца.
На належным узроўні была наладжана работа аператараў зернесушыльнай устаноўкі М-819 СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў саставе старшага аператара Віктара Еўдакімава, аператараў Уладзіміра Зямцова і Аляксандра Максіменкі (на здымку). Справу сваю спецыялісты ведаюць на «выдатна», за што неаднаразова заахвочваліся кіраўніцтвам гаспадаркі, райвыканкамам. Вось і сёлета па выніках раённага спаборніцтва звяно аператараў заняло першае месца.
У гарачую пару работы на збожжатаку не прыпыняліся ні на хвіліну: кожны працаўнік разумеў, што прамаруджвання падчас уборачнай дапусціць нельга, каб не страціць вырашчаны ўраджай. Усё пастаўляемае збожжа своечасова даводзілася да неабходнай кандыцыі.