Темы

Свежая траўка — быць малаку з прыбаўкай! (працоўныя будні рассветаўцаў)

Свежая траўка — быць малаку з прыбаўкай! (працоўныя будні рассветаўцаў)

РассвятНапэўна, многія жыхары раёна, праяз­джаючы праз сельгаспалеткі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, звярталі ўвагу на прыгожыя “паласатыя” абшары з жоўтай свірэпіцы і зялёнага жыта.
Земляробы сельгаставарыства мінулай восенню на 176 га ўпершыню пасадзілі гэтыя культуры на адным полі ўперамежку, гэта дазволіла сёлета атрымаць высокую ўраджайнасць зялёнай масы.

Па словах намесніка дырэктара сельгаставарыства Аляксандра Жылінскага, свірэпіца і жыта добра перазімавалі, своечасова была праведзена іх падкормка. Свірэпіца непатрабавальная ў вырошчванні, яна багатая бялком, які вельмі неабходны ў рацыёне жывёлы. Як вядома, надоі ў веснавыя дні сапраўды прыкметна ўзрастаюць там, дзе каровы ў кармушках маюць удосталь здробненай спажыўнай масы.
Таму першачарговая задача для членаў рассветаўскага механізаванага звяна — забяспе­чыць бесперабойную нарыхтоўку і падвоз на фермы зялёных сакавітых траў. Нездарма ўжо на золку сяльчане пачынаюць заводзіць рухавікі сваіх трактароў і машын і шпарка імчаць на палеткі.
На ўборцы “зялёнкі” працуе вопытны механізатар Канстанцін Пятруша (на здымку злева). Штодня на магутным “Нью Холандзе” ён паспявае ўбраць сельгас­культуры на плошчы каля 9 га. На адвозцы зялёнай масы задзейнічаны Валерый Шчэрбіч і Дзяніс Сакабіцкі (на здымку справа). Дастаўленыя на жывёлагадоўчыя аб’екты травы змешваюцца з сіласам і адпраўляюцца ў кармушкі жывёлы. Пры гэтым, як адзначыў Аляксандр Жылінскі, каровы сталі значна лепш паядаць прыгатаваную сумесь, а гэта дае спадзяванні на важкія надоі малака.
Азімая свірэпіца — прамежкавая культура, яна не займае спецыяльнага поля ў севазвароце. Услед за кормаўборачным камбайнам на скошаныя палеткі выйдзе трактар з плугамі, каб правесці ворыва і падрыхтаваць глебу пад сяўбу іншай культуры.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость