Темы

Свята набліжаецца…

Свята набліжаецца…

kreposti

На Кіраўшчыне ўсё больш адчуваецца набліжэнне свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. Святочныя мерапрыемствы адбудуцца адначасова ў Кіраўску і а/г Мышкавічы. Яны пачнуцца 19 верасня раённымі «Дажынкамі» і працягнуцца 20 верасня — абласнымі.
А зараз у раёне актыўнымі тэмпамі праводзяцца работы па добраўпарадкаванні, навядзенні чысціні і прыгажосці.
Падрыхтаваны вельмі насычаны і цікавы план культурных мерапрыемстваў. “Кіравец” абавязкова падрабязна пазнаёміць з ім жыхароў раёна, а пакуль адзначаем асобныя моманты: у праграме “Дажынак” — святы хлеба, сала, мёду, бульбы і рыбы. Запланаваны спартыўнае свята, выстава сельгастэхнікі, шматлікія канцэрты. Будуць працаваць сельгаспадворкі, дзіцячыя атракцыёны, пакажуць сваё ўменне прадстаўнікі коннай школы. На значных плошчах размесцяцца гандлёвыя рады.
З раёнаў вобласці ў Кіраўску чакаюць больш 600 афіцыйных гасцей, якія прыедуць у саставе дэлегацый.
Запрошаны дэлегацыі з Бранскай сельгасакадэміі і Белгародскага раёна, з якімі ў кіраўчан існуюць даўнія пабрацімскія сувязі.
Ход работ па падрыхтоўцы да “Дажынак-2014” учора ў чарговы раз інспектаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. Разам з адказнымі асобамі райвыканкама ён пабываў на аб’ектах у г.Кіраўску і а/г Мышкавічы, прааналізаваў якасць будаўнічых і рамонтных работ, выказаў слушныя заўвагі.
Актыўны ўдзел у работах па добраўпарадкаванні прымаюць калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных устаноў. Не застаюцца раўнадушнымі і жыхары прыватных сядзіб, якія рамантуюць і афарбоўваюць агароджы, добраўпарадкоўваюць двары і вуліцы, высаджваюць кветкі.
Усе намаганні накіраваны на тое, каб госці Кіраўшчыны засталіся задаволенымі і гасцінным прыёмам, і парадкам, і прыгажосцю Кіраўскага краю!

Последние новости

Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость
Молодежная политика

У пионеров — День рождения!

13 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость