Темы

Святло і цяпло на аб’ектах – задача нумар адзін

Святло і цяпло на аб’ектах – задача нумар адзін

Сёння мы звыклыя да таго, што энергетычная галіна ў нашай краіне, у тым ліку і на Кіраўшчыне, працуе, практычна, бесперабойна, што павышае якасць жыцця і працы кожнага з нас. Любая надзвычайная сітуацыя, з-за якой электрычнасць знікае нават на непрацяглы перыяд, выбівае з каляіны. Час, калі аднаўлення святла трэба было чакаць шмат гадзін запар, застаўся ў мінулым, зараз няштатныя сітуацыі вырашаюцца аператыўна і якасна.
Напярэдадні Дня энергетыка – прафесійнага свята людзей, штодзённая праца якіх забяспечваць святлом і цяплом нашы дамы і кватэры, аб’екты прамысловасці, сельскагаспадарчай і сацыяльнай галін, – мы сустрэліся з інжынерам па электрыфікацыі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Вячаславам Хлапковым і электраманцёрам Аляксандрам Няхлебавым. Аб чым ішла гутарка? Вядома ж, аб сутнасці работы, падставах, якія паўплывалі менавіта на такі прафесійны выбар.
Вячаслаў Хлапкоў, кіраўчанін, шчыруе ў гаспадарцы амаль чатыры гады. Быў працаўладкаваны сюды ў якасці маладога спецыяліста. Навыкі прафесіі энергетыка набыў падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Такі выбар быў невыпадковы. “Можна сказаць, што ў гэтай прафесіі я з дзяцінства, – падзяліўся думкамі Вячаслаў Сяргеевіч. – Энергетыкам працуе мой бацька – майстар па ўліках УКП “Жылкамгас”, зараз выконвае абавязкі вядучага інжынера-энергетыка прадпрыемства. Мудрая парада бацькі, яго жыццёвы і прафесійны вопыт суправаджаюць мяне пастаянна: і падчас вучобы, і цяпер, у працэсе майго станаўлення, як спецыяліста-энергетыка. Такім чынам, у нас – сямейная дынастыя энергетыкаў. Значную падтрымку ў асваенні прафесіі аказваюць і старэйшыя калегі. На першых этапах работы маім настаўнікам быў галоўны энергетык “Рассвета” Віктар Іванец, за што я яму вельмі ўдзячны”.
Разважаючы аб сутнасці прафесіі, Вячаслаў Хлапкоў адзначыў: “Лічу, што ў арганізацыі працоўнага працэсу важнасць маюць не толькі веды, набытыя падчас вучобы, але і самадысцыпліна, унутраны стрыжань, цвёрдасць характару. Кожную раніцу, пачынаючы працоўны дзень, я разумею, што ад мяне залежыць рэзультат дзейнасці ўсяго калектыву, таму няма часу расслабляцца!”
На маладога інжынера ўскладзена вялікая адказнасць – забеспячэнне бесперабойнай электрыфікацыі ўсіх аб’ектаў сельгаспрадпрыемства, аператыўная ліквідацыя непаладак, пазаштатных сітуацый, электрааварый. Для гэтага ў падначаленні ў Вячаслава Сяргеевіча знаходзіцца брыгада электраманцёраў – усяго восем чалавек. Аляксандр Няхлебаў адзін з іх. Ён працуе ў “Рассвеце” 10 год. Родам з Глуска, прафесію электрыка набыў у Бабруйскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы №95. Захапіўся электрыкай з дзяцінства: “Мне заўсёды было цікава, як працуюць электрапрыборы. Калі вучыўся ў 3 класе, мая цікавасць ледзь не давяла да трагедыі – атрымаў удар токам. На шчасце, усё абыйшлося. З таго выпадку мой інтарэс не толькі не знік, але і разыграўся з новай сілай. Зараз, вядома ж, бывае калі-небудзь страшна, усё ж такі прафесія наша небяспечная, звязана з рызыкай для жыцця і здароўя, аднак я яе люблю і не памяняю ні на якую іншую! Галоўнае – калі бярэшся за выкананне чарговай заяўкі, прафесійна ацэньваць сітуацыю і з поўнай адказнасцю рабіць сваю справу”, – падзяліўся разважаннямі Аляксандр Іванавіч. Ён таксама адзначыў, што з маладым начальнікам, які з’яўляецца высокакласным спецылістам, працуецца камфортна, у іх склаўся добры калектыў, можна разлічваць на ўзаемападтрымку і дапамогу, што вельмі важна, асабліва, калі даводзіцца ліквідаваць аварыі.
На пытанне “Чаго б вы пажадалі калегам напярэдадні прафесійнага свята?” Вячаслаў Хлапкоў адказаў: “Меней пазаштатных сітуацый! Вядома ж, яны ўсё роўна будуць, у нашай галіне не можа ісці ўсё роўна і гладка. Узяць да прыкладу актуальныя зараз абільныя снегапады, якія часта выводзяць сістэмы са строю. Таму жадаю прадстаўнікам нашай прафесіі хутка рэагаваць і своечасова даваць людзям святло і цяпло”.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость